Транспартныя войскі Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь

Транспартныя войскі Ўзброеных сілаў Беларусі (ТВ УС Беларусі) — спэцыяльныя войскі ў складзе Ўзброеных сілаў Беларусі, прызначаныя для выкананьня задачаў транспартнага забесьпячэньня вайсковых фармаваньняў Беларусі.

Транспартныя войскі ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь
Краіна Беларусь
Падпарадкаваньне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь
Тып транспартныя войскі
Дысьлякацыя Беларусь

Гісторыя

рэдагаваць

11 траўня 2006 г. прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 312 «Пра некаторыя меры па ўдасканаленьні транспартнага забесьпячэньня Ўзброеных Сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў Рэспублікі Беларусь»[1]. Дакумэнт прыняты ў мэтах стварэньня адзінай сыстэмы транспартнага забесьпячэньня Ўзброеных Сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаваньняў Беларусі, што было прадугледжана Плянам будаўніцтва й разьвіцьця Ўзброеных Сілаў на 20062010 годы. Паводле Ўказу на базе існых чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў ствараюцца транспартныя войскі Беларусі.

У становішчах, зацьверджаных Указам, вызначаны задачы й арґанізацыйныя асновы дзейнасьці транспартных войскаў, задачы й функцыі Дэпартамэнта транспартнага забесьпячэньня Міністэрства абароны. У прыватнасьці, на транспартныя войскі ускладаюцца такія асноўныя задачы, як тэхнічнае прычыненьне, аднаўленьне, падвышэньне жывучасьці й прапускное здольнасьці жалезных і аўтамабільных дарогаў у раёнах вядзеньня баявых дзеяньняў, забесьпячэньне вайсковых перавозкаў чыгуначным, аўтамабільным, паветраным транспартам.

Кіраваньне

рэдагаваць

У адпаведнасьці з Указам № 312, 2006 г., на базе Дэпартамэнта чыгуначных войскаў і структурнага падразьдзяленьня Міністэрства абароны, кіравальнага пытаньнямі вайсковых паведамлентняў, аўтамабільных і дарожных войскаў, ствараецца орган вайсковага кіраваньня транспартных войскаў — Дэпартамэнт транспартнага забесьпячэньня Міністэрства абароны. Агульнае кіраўніцтва транспартнымі войскамі будзе ажыцьцяўляць Міністар абароны, а непасрэднае — начальнік Дэпартамэнта транспартнага забесьпячэньня, прызначаны на пасаду Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі задачамі Дэпартамэнта транспартнага забесьпячэньня зьяўляюцца кіраваньне транспартнымі войскамі, падтрыманьне іх у сталай баявой і мабілізацыйнай гатовасьці, арґанізацыя транспартнага забесьпячэньня Ўзброеных Сілаў, іншых вайсковых фармаваньняў. Прадугледжана, што па пытаньнях тэхнічнага прычыненьня жалезных і аўтамабільных дарогаў дадзены Дэпартамэнт ажыцьцяўляе каардынацыю дзейнасьці арґанізацыяў чыгуначнага й аўтамабільнага транспарту (Беларускае чыгункі і інш.).

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць