Тожабеларус
«То́жабеларус» або «тожэбеларус», «тоже бѣлорусъ» (па-беларуску: таксамабеларус) — палітычны цэтлік[1], якім звычайна пазначаюць людзей, якія лічаць сябе беларусамі ў значэньні «грамадзянін Беларусі», але не падзяляюць такія нацыянальныя каштоўнасьці, як беларуская мова, самасьвядомасьць, у рэдкіх выпадках — і нацыянальныя сымбалі. Яскравы маркер — прынцыповая размова на расейскай мове, нежаданьне вучыць беларускую, трансьлітарацыя свайго імя і прозьвішча праз расейскую мову або перакладам на ангельскую. «Тожабеларусы» ставяць іншыя народы, іхнія інтарэсы і культуру вышэй за свае[1], а таму хутка асымілююцца. Цэтлік стаў распаўсюджвацца пасьля пратэстаў 2020 году, асабліва ў сацыяльных сетках[2][3].
Гісторыя
рэдагавацьАдным зь першых яго ўжыў пісьменьнік Максім Гарэцкі яшчэ ў 1914 годзе ў сваім эсэ «Развагі і думкі» ў значэньні «маласьвядомы» і «несумленны». Прычым у сваіх тэкстах тэрмін ён запісвае выключна па-расейску ў дарэформавым правапісе, з уласьцівымі для расейскай і адсутнымі ў беларускай мове літарамі «ѣ» і «ъ». Гэты ж выраз сустракаўся і ў Янкі Купалы, Францішка Аляхновіча, Гаўрылы Гарэцкага.
Розьніца між «тожабеларусам» і «ябацькам»
рэдагавацьТэрмін «тожебеларус» нятоесны тэрміну «ябацька» (прыхільнік рэжыму Лукашэнкі) — такі чалавек можа быць прыхільнікам вольнай і дэмакратычнай Беларусі, але пры гэтым ня бачыць яе беларускай. Звычайна «тожабеларусы» выступаюць супраць рэзкай беларусізацыі і лічаць, што ў Беларусі павінны быць дзьве дзяржаўныя мовы або расейская мова павінна мець афіцыйны статус. У той жа час «тожабеларусы» могуць быць і прыхільнікамі саюзу з Расеяй, нават яе падтрымліваць у вайне з Украінай.
У той жа час «ябацька» можа быць шчырым беларусам, які ганарыцца сваёй культурай, мовай і хоча захаваньня самастойнасьці краіны, але пры гэтым зь нейкіх іншых меркаваньняў падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьДзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|