Таямніцы Лос-Анджэлесу (фільм)
«Таямніцы Лос-Анджэлесу» (па-ангельску: L.A. Confidential) — амэрыканскі крымінальны нэа-нуарны фільм 1997 году. Рэжысэрам і прадусарам фільму стаў Кэртыс Гэнсан, які таксама падрыхтаваў сцэнар разам з Браянам Гэлгеландам. Сюжэт твору базуецца на аднайменным рамане Джэймза Элроя 1990 году. На той час аўстралійскія акторы Гай Пірс і Расэл Кроў былі адносна невядомымі ў Паўночнай Амэрыцы. Аднак, занепакоенасьць пра адсутнасьць усталяваных зорак у галоўных ролях былі прыцягнутыя да здымак Кевін Спэйсі, Кім Бэйсынгер і Дэні Дэвіта. «Таямніцы Лос-Анджэлесу» мелі крытычны і камэрцыйны посьпех. Фільм назьбіраў 126 млн даляраў пры бюджэце ў 35 млн даляраў і атрымаў ухвалу ад крытыкаў за акторскае майстэрства, сцэнар, рэжысуру і музычны складнік. Фільм быў намінаваны на дзевяць статуэтак «Оскар», але ў выніку здабыў толькі ў намінацыяў за найлепшую акторку другога пляну і найлепшы адаптаваны сцэнар. У 2015 годзе Бібліятэка Кангрэсу абрала кінастужку да сьпісу захаваньня ў Нацыянальным рэестры фільмаў ЗША як культурна, гістарычна альбо эстэтычна значны твор[9][10].
Сюжэт
рэдагавацьУ 1953 годзе ў Лос-Анджэлесе сяржант Эдмунд Эксьлі (Гай Пірс) вырашыў стаць узорным паліцыянтам як ягоны славуты бацька дэтэктыў Прэстан Эксьлі, забіты невядомым нападнікам на мянушку Рола Тамазі. Ён добраахвотна сьведчыць супраць карумпаваных супрацоўнікаў паліцыі, якія бралі ўдзел у зьбіцьці зьняволеных у абмен на прасоўваньне ў службе да чыну лейтэнанта, насупраць парады капітану Дадлі Сьміта (Джэймз Кромўэл).
Афіцэр Ўэндэл «Бад» Ўайт (Расэл Кроў) ёсьць выбухным паліцыянтам, які верыць у ідэалы справядлівасьці, але ненавідзіць Эксьлі, бо менавіта празь ягоныя сьведчаньні быў звольнены ягоны сябра Дык Стэнзлэд (Грэм Бэкел). Сьміт накіроўвае Ўайта да групы злачынцаў, якія спрабуюць замацавацца ў Лос-Анджэлесе. Знаходзячыся ў краме сьпіртных напояў, Ўайт знаёміцца зь Лін Брэкен (Кім Бэйсынгер), прастытуткай, якая ўвасабляе сабой Вераніку Лэйк, а таксама сутыкаецца з былым паліцыянтам Базам Міксам (Дарэл Сандын). Удзьвюх яны працуюць на Пірса Патчэта (Дэйвід Стрэтэрн), які прадастаўляе паслугі элітнага эскорту дзяўчын падобных на зорак кіно. Сяржант Джэк Вінсэн (Кевін Спэйсі) працуе ў аддзеле наркатычных злачынстваў, але таксама ёсьць тэхнічным дарадцам тэлевізійнай мыльнай опэры. Ягоны сябар Сыд Гаджэнз (Дэні Дэвіта) займае пасаду кіраўніка бульварнага часопісу «Цалкам таемна». Дзякуючы Вінсэну Гаджэнз за грашовую ўзнагароду атрымлівае «гарачыя» навіны аб гучных арыштах і затрыманьнях.
Неўзабаве Эксьлі даручаюць расьсьледваньне рабаваньня і масавага забойства ў кавярні «Начная Сава». Як выявілася, адной з ахвараў стаў Стэнзлэнд, сябар Ўайта. Эксьлі і Вінсэн арыштоўваюць трох мурынаў, бо падазраюць іх у забойстве ў кавярні. Пазьней злачынцы ўцякаюць з патарунку паліцыі, але Эксьлі іх забівае ў перастрэлцы, уратоўваючы дзяўчыну ад гвалтаўнікоў. За мужнасьць Эксьлі атрымоўвае ўзнагароду ад паліцыі. Не зважаючы на тое, што справа выглядае выкрытай, Эксьлі і Ўайт па-асобку вывучаюць матэрыялу справы далей, выяўляючы доказы карупцыі у паліцыі. Ўайт пачынае рамантычныя стасункі зь Лін і дазнаецца, што адна з ахвяраў нападу на кавярню «Начная Сава», Сьюзэн Лэфэртс (Эмбэр Сьміт), працавала ў Патчэта. Маці Лэфэртс распавядае Ўайту, што Стэнзлэнд быў ейным хлопцам. Ўайт знаходзіць пад домам жанчыны цела Мікса. Затым ён дапытвае Джоні Стомпаната (Паолё Сэганці), былога ахоўніка Коэна, які кажа, што Мікс спрабаваў прадаць вялікую партыю гераіну, якую ён скраў быў.
Гаджэнз з дапамогай Вінсэна спрабуе стварыць скандал з гомасэксуальнымі стасункамі паміж акторам-пачаткоўцам Мэтам Рэйналдсам (Сайман Бэйкер) і пракурорам Элісам Лоевам (Рон Рыфкін), дзеля выхаду шакавальнага артыкулу ў сваім часопісе. Пасьля таго, як Вінсэн знаходзіць Рэйналдса забітым у гатэлі, праз пачуцьцё віны ён далучаецца да расьсьледаваньня Эксьлі, каб знайсьці забойцу. Пазьней Вінсэн наведвае капітана Сьміта з доказамі таго, што Мікс і Стэнзлэнд разам працавалі пад камандаваньнем Сьміта дзесяцігодзьдзе раней, і адмовілася ад расьсьледаваньня справы Патчэта, які займаўся шантажаваньнем вядомых бізнэсоўцаў. Сьміт забівае Вінсэна, які памірае са словамі Рола Тамазі.
Наступным днём на нарадзе паліцыі паміж Эксьлі і Сьмітам узрастаюць узаемныя падазрэньні. Дапытваючы Гаджэнза Сьміт замаўляе правакацыйныя фатаздымкі, як Эксьлі будзе кахацца зь Лін, каб тым справакаваць Ўайта на ліквідацыю Эксьлі. Калі гэта ўдаецца зрабіць і Ўайт бачыць фатаздымкі, ён накіроўваецца да пастарунку, каб зьбіць Эксьлі. За часам байкі яны прыходзяць да разуменьня, што Сьміт стаіць за ўсімі апошнімі забойствамі. Яны высьвятляюць, што Стэнзлэнд забіў Мікса за скрадзены гераін, і што забойствы ў кавярні былі патрэбныя Сьміту, каб пазбавіцца ад сьведкаў. У той жа час становіцца зразумелым, што памагатыя Сьміта ўвялі ў зман Эксьлі, падрабіўшы доказы на трох мурынаў. Эксьлі і Ўайт дапытваюць Леова і даведваюцца, што Сьміт і Патчэт пры дапамозе Гаджэнза занялі месца крымінальнай імпэрыі Коэна, і што забойствы былі праз спробу схаваць гэтыя злачынства. Пазьней партнэры знаходзяць Патчэта і Гаджэнза забітымі.
Сьміт заганяе Эксьлі і Ўайта ў пастку, пасьля чаго ў перастрэлцы Эксьлі забівае Сьміта. Ужо ў паліцэйскім пастарунку Эксьлі тлумачыць, што ён, Вінсэн і Ўайт даведаліся пра карупцыйныя схемы Сьміта. Каб абараніць сваю рэпутацыю аддзел паліцыі Лос-Анджэлесу выдае афіцыйнцю заяву, што Сьміт памёр у перастрэлцы героем, а Эксьлі атрымаў чарговую ўзнагароды мэдаль за адвагу і павышэньне ў чыне. Лін і Ўайт, між тым, зьязджаюць да дому дзяўчыны ў Арызону.
Крытыка
рэдагавацьФільм быў паказаны на Канскім кінафэстывалі 1997 году[11]. Паводле словаў Гэнсана, студыя не жадала, каб фільм браў удзел у фэстывалі, праз звычайна перадузятае стаўленьне журы да фільмаў прадукаваных буйнымі кінакампаніямі. Тым ня менш, Гэнсан ды іншыя прадусары выслалі стужку ў адборную камісію ў абыход студыі. Паводле вынікаў прагляду, кінастужка камісіі спадабалася[12]. Аўтар раману Элрой калі пабачыў фільм зазначыў, што ўжо на 40 хвіліне стала зразумела, што гэта выбітны твор мастацтва[13].
На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 99% зь сярэднім рэйтынгам 9 з 10 магчымых пунктаў, базуючыся на 161 рэцэнзіях крытыкаў. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаных 90 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 28 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра усеагульнае ўхваленьне. Гледачы, апытаныя CinemaScore, надалі фільму сярэднюю адзнаку A− паводле шкалы A+ да F.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г http://www.imdb.com/title/tt0119488/
- ^ а б в http://www.metacritic.com/movie/la-confidential
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р https://www.filmaffinity.com/en/film474411.html
- ^ а б в г д http://www.the-numbers.com/movie/L-A-Confidential
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н http://www.imdb.com/title/tt0119488/fullcredits
- ^ http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=12032.html
- ^ а б в г д е ё ж Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ «'Ghostbusters,' 'Top Gun,' 'Shawshank' Enter National Film Registry». The Hollywood Reporter.
- ^ «2015 National Film Registry: „Ghostbusters“ Gets the Call». Library of Congress.
- ^ «L.A. Confidential». Festival de Cannes.
- ^ Taubin, Amy (September 23, 1997). «Confidentially Speaking: Curtis Hanson Makes a Studio-Indie Hybrid». The Village Voice.
- ^ Sragow, Michael (September 11, 1997). «City of Angles». Dallas Observer.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Таямніцы Лос-Анджэлесу (анг.) на сайце IMDb
- Таямніцы Лос-Анджэлесу на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Таямніцы Лос-Анджэлесу на Metacritic