Кім Бэйсынгер
Кімі́ла Бэ́йсынгер (па-ангельску: Kimila Basinger; нарадзілася 8 сьнежня 1953 году) — амэрыканская акторка, сьпявачка і былая мадэлька. Пасьля пасьпяховай кар’еры мадэлі ў Нью-Ёрку Бэйсынгер пераехала ў Лос-Анджэлес, дзе ў 1976 годзе пачала сваю акторскую кар’еру на тэлебачаньні. Ейны дэбют у кінэматографе прыпаў на драматычны кінатвор «Суворая краіна» (1981).
Кім Бэйсынгер | |
па-ангельску: Kim Basinger | |
Дата нараджэньня | 8 сьнежня 1953[1][2][3][…] (71 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінаакторка, сьпявачка, акторка агучваньня, тэатральная акторка, тэлеактор |
Жанры | танцавальная музыка[d] |
Бацька | Дональд Ўэйд Бэйсынгер[d][6] |
Маці | Эн Кордэл[d][6] |
Дзеці | Айрлэнд Болдўін[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000107 |
У 1980-х і 1990-х гадах акторка лічылася сапраўдным сэкс-сымбалем, і папулярнасьць і ухвалу атрымала пасьля выкананьня ролі дзяўчыны Джэймза Бонда ў фільме «Ніколі не кажы ніколі зноў» (1983). Пазьней яна атрымала намінацыю на прэмію Залаты Глёбус за ролю ў фільме «Натуральны дар» (1984), а таксама зьявілася ў эратычнай драме «9 з паловай тыдняў» (1986) і ў фільме «Бэтман» Тыма Бэртана (1989), які дасюль застаецца ейным самым прыбытковым фільмам у кар’еры. За сваю ролю фатальнае жанчыны ў фільме «Таямніцы Лос-Анджэлесу» (1997) акторка атрымала прэмію Оскар за найлепшую жаночую ролю другога пляну. Сярод іншых ейных фільмаў вылучаюцца «Спагады ня будзе» (1986), «Спатканьне безвач» (1987), «Высокая мода» (1994), «Я марыла аб Афрыцы» (2000), «Восьмая міля» (2002), «Дзьверы ў падлозе» (2004), «Сотавы» (2004), «Вартавы» (2006), «Вялікі рэванш» (2013) і «На пяцьдзясят адценьняў цямнейшы» (2017).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bauer P. Kim Basinger // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Kim Basinger // filmportal.de — 2005.
- ^ Kim Basinger // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118938371 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Former Students (анг.) — William Esper Studio.
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кім Бэйсынгер (анг.) на сайце IMDb