Дэні Дэвіта

амэрыканскі актор

Дэ́ні Дэві́та (па-ангельску: Danny DeVito; нарадзіўся 17 лістапада 1944 году) — амэрыканскі актор, рэжысэр, прадусар і сцэнарыст. Ён атрымаў вядомасьць дзякуючы ролі дыспэтчара таксі Луі Дэ Пальма ў тэлесэрыяле «Таксі» (1978—1983), які прынёс яму прэміі Залаты Глёбус і Эмі.

Дэні Дэвіта
Дата нараджэньня 17 лістапада 1944(1944-11-17)[1][2][3][…] (79 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор агучваньня, тэлеактор, кінаактор, кінарэжысэр, кінапрадусар, актор дубляжу, комік, актор, тэлепрадусар, рэжысэр, сцэнарыст, прадусар
Дзеці Люсі Дэвіта[d], Грэсі Дэвіта[d] і Джэйк Дэвіта[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000362

У кіно актор больша за ўсё вядомы дзякуючы ролям у фільмах, як то «Палёт над гняздом зязюлі» (1975), «Умовы прыязнасьці» (1983), «Раман з каменем» (1984), «Скінь матулю зь цягніка» (1987), «Блізьняты» (1988), «Вайна Роўзаў» (1989), «Бэтмэн вяртаецца» (1992), «Джэк Мядзведзь» (1993), «Джуніёр» (1994), «Знайсьці карантыша» (1995), «Матыльда» ​​(1996), «Таямніцы Лос-Анджэлесу» (1997), «Вялікая ўгода» (1999), «Вялікая рыба» (2003), «Вітаем, альбо суседзям уваход забаронены» (2006), «Аднойчы ў Рыме» (2010), «Такса» (2016) і «Джуманджы: Наступны ўзровень» (2019).

У 2017 годзе ён атрымаў намінацыю на прэмію Тоні за найлепшую мужчынскую ролю ў п’есе, дзякуючы выступам у брадўэйскай пастаноўцы «Цана» Артура Мілера. Дэвіта і Майкл Шамбэрг заснавалі ўласную кампанію Jersey Films. Неўзабаве пасьля гэтага Стэйсі Шэр стала раўнапраўным партнэрам. Прадусарская кампанія вядомая такімі фільмамі, як то «Крымінальнае чытво» (1994), «Краіна садоў» (2004) і «Пісьменьнікі свабоды» (2007). Дэвіта таксама валодаў кампаніяй Jersey Television, якая выпускала тэлесэрыял «Рына 911!». Актор і ягоная жонка Рэя Пэрлман разам зьняліся ў фільме «Матыльда» 1996 году, зьнятым паводле матываў дзіцячага рамана Руала Дала. Дэвіта таксама быў адным з прадусараў, якія зладзілі фільм «Эрын Брокавіч», які быў намінаваны на прэмію Оскар як найлепшы фільм.

  1. ^ Danny DeVito // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ Danny DeVito // Архіў Мунцынгера — 1913.
  3. ^ Danny Michael DeVito // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Notable Past StudentsАмэрыканская акадэмія драматычных мастацтваў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць