Тацяна Зіненка

беларуская пісьменьніца

Тацяна Зіненка (4 сакавіка 1960, Казахстан — 1 лютага 2011, Барысаў) — беларуская пісьменьніца.

Тацяна Зіненка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 4 сакавіка 1960(1960-03-04)
Памерла 1 лютага 2011(2011-02-01) (50 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці настаўніца, паэтка

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Дзяцінства правяла ў вёсцы Зачысьце Барысаўскага раёну. Закончыла Зачысцкую школу, філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пасьля (да 1994 году) працавала выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры ў роднай вёсцы і школах Барысава. Зь сярэдзіны 1980-х актыўна ўдзельнічала ў грамадзка-культурным і палітычным жыцьці Беларусі (выступала на першых «Дзядах» 30 кастрыніка 1988 году, дзе прачытала свой верш «Паўстань!»).

Пісаць пачала ў сярэдзіне 70-х гадоў. У маладосьці атрымала вядомасьць як аўтар таленавітых лірычных вершаў. Друкавалася ў „Камуністычнай працы“ і многіх рэспубліканскіх газэтах і часопісах, зборніках „Дні паэзіі“. Першыя вершы таленавітай паэткі — пра сваіх землякоў (у тым ліку пра касманаўта Ўладзімера Кавалёнка).

У 1990-х захварэла на алькагольную залежнасьць[1]. Яе, вядомую і таленавітую аўтарку, абмінулі ўвагай ледзь ня ўсе магчымыя зборнікі й анталёгіі[2]. Пасьля сьмерці паэткі мясцовыя сябры і таварышы выдалі невялічкі зборнік яе вершаў „Плакала дзяўчынка“ („Ковчег“, 2013).

Паэзія Зіненкі ў 2018 годзе публікавалася ў часопісе „Дзеяслоў“ і штомесячніку „Літаратурная Беларусь“. Там жа друкаваліся і ўспаміны пра яе[1]. У 2019 годзе выйшла другая яе кніга «Гарчэйшае пітво».

Крытыкі[Хто?] адносяць яе да «выклятых паэтаў», такіх як Анатоль Сыс, Міхась Стральцоў, Мікола Купрэеў[Крыніца?].

  • «Званы памяці» (калектыўны зборнік)
  • 2013 — Плакала дзяўчына (збор вершаў)
  • 2019 — Гарчэйшае пітво (збор вершаў, успаміны), выд. Медысонт ISBN 978-985-7228-07-2

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць