Сьвятло і цені

альбом Тацяны Беланогай 2013 року

Сьвятло́ і це́ні — пяты альбом у творчасьці Тацьцяны Беланогай, выдадзены ў 2013 годзе.

Сьвятло і цені
Альбом Тацьцяны Беланогай
Жанр бардаўская песьня
Храналёгія Тацьцяны Беланогай
Ніткі
(2010)
Сьвятло і цені
(2013)
Матылёк
(2016)
  1. «Музыка» (прысьвячаецца сьпеваку Мануэлю Агухэтасу)
  2. «Там, за акіянам»
  3. «Анёлы»
  4. «Распавядзі»
  5. «Крыніца срэбра»
  6. «Кола»
  7. «Будынак з чорнымі вокнамі»
  8. «Нябачныя танкі»
  9. «Чацьвертая сусьветная вайна»
  10. «Бесхрыбетнасць»
  11. «Мама»
  12. «Вакол сваёй краіны»
  13. «Пакідаеш мяне, але заўжды са мною»
  14. «Мёртвая трава»

Канцэпцыя

рэдагаваць

Канцэпцыя альбома — чалавек як поле змаганьня дабра і зла. «Сьвятло і цені» прысьвечаны памяці Вольгі Рамановіч[1], выкладчыцы францускай мовы, якая ўпершыню пераклала з францускай на беларускую мэмуары Міхала Клеафаса Агінскага. Яна пайшла ў іншы сьвет у 33 гады. Назва альбому паходзіць з вершу «Шляхі Ігната Буйніцкага» Уладзімера Караткевіча[2][3].

  1. ^ Трэнас В. (27 лістапада 2013) Кулі не раняць, словы страляюць — Таццяна Беланогая прэзентавала «Святло і цені». Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
  2. ^ В.Радзіёнаў Тацяна Беланогая запісала альбом-разважаннем. ultra-music.com (31 снежня 2013).
  3. ^ Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 252, 253

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць