Тарас Міхалік
Тара́с Міха́лік (па-ўкраінску: Тарас Михалик; нарадзіўся 28 кастрычніка 1983 году, Любяшоў, Валынская вобласьць, УССР) — былы ўкраінскі футбаліст, цэнтральны абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Украіны.
Тарас Міхалік | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 кастрычніка 1983[1][2][3] (41 год) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2005 2005—2006 2006—2013 2013—2019 2019—2020 2020—2021 |
ЦСКА Кіеў Закарпацьце Дынама Кіеў Лякаматыў Масква Валынь Вотранс |
89 (10) 6 (1) 123 (8) 83 (2) 21 (0) 0 (0) |
Зборныя | ||
2006—2012 | Украіна | 32 (0) |
Біяграфія
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьМіхалік зьяўляецца выхаванцам валынскага футболу. Выступаў за каманду Луцкага інстытуту фізкультуры, у якой у 17 гадоў быў заўважаны сэлекцыянэрам кіеўскага ЦСКА, зь якім неўзабаве падпісаў свой першы прафэсійны кантракт. У вайсковым клюбе, выступаў у першай лізе, Міхалік гуляў на пазыцыі правага паўабаронцы. У 2005 годзе перайшоў ува ужгарадзкае «Закарпацьце», добра паказаў сябе ў матчах вышэйшай лігі й атрымаў запрашэньне ў кіеўскае «Дынама», зь якім узімку 2006 году падпісаў пяцігадовы кантракт. Пачынаючы з сэзону 2006—2007 гадоў зьяўляўся асноўным апорным паўабаронцам «Дынама».
18 чэрвеня 2013 году стала вядома што Тарас падпісаў кантракт з маскоўскім «Лякаматывам» тэрмінам на тры гады[4].
Міжнародная
рэдагавацьУ зборнай Украіны дэбютаваў 15 жніўня 2006 году ў матчы супраць зборнай Азэрбайджану. З тых часоў рэгулярна выклікаецца на матчы нацыянальнай зборнай.
Дасягненьні
рэдагаваць«Дынама»
- Чэмпіён Украіны: 2007, 2009
- Уладальнік Кубка Ўкраіны: 2006, 2007
- Уладальнік Супэркубка Ўкраіны: 2006, 2007
- Уладальнік Кубка Першага каналу: 2008
«Лякаматыў»:
- Чэмпіён Расеі: 2018
- Уладальнік Кубка Расеі: 2015, 2017, 2019