Тадэвуш Матушэвіч

(Перанакіравана з «Тадэвуш Матусевіч»)

Тадэвуш Віктарын Матушэвіч (па-польску: Tadewusz Wiktoryn Matuszewicz; каля 1765, Расна Берасьцейскага павету — 31 кастрычніка 1819, Балёньня) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага[1] і Каралеўства Польскага. Пасол Чатырохгадовага Сойму, міністар скарбу Варшаўскага княства.

Тадэвуш Матушэвіч
Тадэвуш Матушэвіч. Невядомы мастак, пач. XIX ст.
Тадэвуш Матушэвіч. Невядомы мастак, пач. XIX ст.

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1765
Расна Берасьцейскага павету
Памёр 31 кастрычніка 1819
Балёньня
Пахаваны
Род Матушэвічы
Бацькі Марцін Матушэвіч
Ганна са Шчытоў-Неміровічаў[d]
Дзеці Андрэй Матушэвіч[d]

Паходжаньне і радавод

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Матушэвічаў гербу «Лебедзь», сын Марціна і Ганны са Шчытаў.

Жонка — Марыянна з Пжабяндоўскіх. Ажаніўся ў 1790 годзе. Меў сыноў Адама і Севярына, дачку Соф’ю.

Па сьмерці Марыянны пабраўся шлюбам з Фэліцыяй таксама з Пжабяндоўскіх.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць
  • 1765 год — нарадзіўся ў Раснай Берасьцейскага павету.

Навучаўся ў Калегіюме Канарскага ў Варшаве. Рана распачаў палітычную дзейнасьць як прыхільнік партыі Чартарыйскіх.

 
Т. Матушэвіч. Мастак М. Герман, 1826
  • 1794 год — удзельнічаў у паўстаньні; уваходзіў у склад Найвышэйшай Нацыянальнай Рады, быў кіраўніком Аддзелу Патрэбаў Войска.

Па здушэньня паўстаньня жыў некаторы час на Беларусі, пазьней перабраўся ў Польшчу. Займаўся літаратурай. Як сябар Чартарыйскіх дапамагаў у справах апякунства Дамініка Радзівіла.

  • 1809 год — уваходзіў у склад Цэнтральнай Рады Галіцыі
  • 1 кастрычніка 1811 году — прызначыны міністрам скарбу Варшаўскага княства.
  • 1812 год — у француска-расейскую вайну быў адным з ініцыятараў стварэньня Генэральнай канфэдэрацыі.
  • 1815 год — удзельнічаў у падрыхтоўцы канстытуцыі Каралеўства Польскага.

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтар перакладаў і тэатральных рэцэнзіяў[2].

  1. ^ Матушэвіч Тадэвуш Віктарын // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 342.
  2. ^ Матушэвіч Тадэвуш Віктарын // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 343.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Тадэвуш Матушэвічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў