Сіваковыя (Otariidae) — сямейства клясы сысуноў атрада драпежных. Гэта сямейства ўключае 15 відаў зь 7 родаў. Гэтыя жывёлы насяляюць многія узьбярэжжа Ціхага акіяна і часткі Паўднёвай Атлянтыкі і Індыйскага акіяна, у тым ліку ўзьбярэжжа поўдня Аўстраліі і Новай Зэляндыі.

Сіваковыя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
ПадатрадСабакападобныя (Caniformia)
СямействаСіваковыя
Бінамінальная намэнклятура
Otariidae
Gray, 1825

Зьнешні выгляд

рэдагаваць

Сіваковыя адрозьніваюцца ад Phocidae тым, што менш востра мадыфікаваныя для воднага жыцьця і лепш перамяшчаюцца па сушы. Заднія ласты могуць быць падведзены пад корпус і выкарыстаны для наземнага руху. Ёсьць невялікія вонкавыя вуха. Самцы значна буйней самак. Зубная формула: 3/2,1/1,4/4,1-3/1 = 34–38. Цела пакрыта цёмнай поўсьцю. Вага сіваковых ў дыяпазоне ад 60 да 1000 кіляграмаў.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Яны, як правіла, бываюць зграйнымі круглы год і сацыяльныя ў пэрыяд размнажэньне. Зафіксавана хуткасьць у вадзе да 27 кілямэтраў у гадзіну. Ядуць у асноўным кальмараў, дробную рыбу, ракападобных.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Myers P. (2000) Otariidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 17.12.2020 г.
  • Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 311. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)