Сяржук Сыс
Сяржук Сыс (Сяргей Анатолевіч Сыс; нарадзіўся ў 1962 годзе, в. Пракісель, Гомельская вобласьць) — беларускі паэт, публіцыст, журналіст.
Сяржук Сыс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1962 |
Сужэнец | Галіна Дубянецкая |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, паэт, журналіст |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды | |
https://sys-s.org |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сыс.
Біяграфія
рэдагавацьУ 1979 годзе паступіў на гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Вучыўся разам з Алесем Бяляцкім, Эдуардам Акуліным, Анатолем Сысам. Пасьля 2 курсаў навучаньня пайшоў у войска. Пасьля службы працаваў у Гомелі грузчыкам, экспэдытарам, таваразнаўцам. Скончыў Гомельскі каапэратыўны тэхнікум у 1985 годзе. Вучобу ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце пасьля аднаўленьня скончыў у 1992 годзе.
Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дабрагашчанскай сярэдняй школе на Жлобіншчыне. У 1986 годзе працаваў карэспандэнтам Жлобінскай раённай газэты, з 1987 году на працы ў абласной газэце «Гомельская праўда». З 2000 году працаваў у камэрцыйных структурах, выдавецкіх і рэклямных агенцыях і кампаніях. Некалькі гадоў зьяўляўся загадчыкам аддзела навінаў Гомельскага абласнога радыё. Цяпер жыве і працуе ў Менску.
Першы верш надрукаваны ў газэце «Піянер Беларусі» ў 1975 годзе. У цэнтральным друку дэбютаваў у 1986 годзе паэтычнай падборкай у часопісе «Маладосьць». Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Паэт, перакладчык, публіцыст, журналіст. Друкаваўся ў рэспубліканскіх ды замежных выданьнях; аўтар шматлікіх калектыўных зборнікаў і анталёгіяў, а таксама кніг паэзіі «За трапяткім матыльком каханьня» (2000), «Стрэмка» (2011), «Павук» (2014) і «DOM» (2024). Ляўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2008), пераможца Менскага фэстывалю аднаго вершу (2009). Удзельнік IV міжнароднага фэстывалю «Поющие письмена» ў Цьвяры ў 2012 годзе.
Творы перакладаліся на ангельскую, польскую, расейскую, украінскую, летувіскую і сэрбскую мовы. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з кастрычніка 2010 году.