Сярге́й Дзьмі́трыевіч Стані́шаў (па-баўгарску: Сергей Станишев; нарадзіўся 5 траўня 1966 году ў Хэрсоне, Украіна) — баўгарскі палітык, журналіст і гісторык, зьяўляецца кіраўніком Баўгарскай сацыялістычнай партыі (БСП), з 17 жніўня 2005 па 27 ліпеня 2009 году — прэм’ер-міністар Баўгарыі.

Сяргей Дзьмітрыевіч Станішаў
па-баўгарску: Сергей Дмитриевич Станишев
Прэм’ер-міністар Баўгарыі
17 жніўня 2005 — 27 ліпеня 2009
Папярэднік: Сімеон Сакскабургоцкі
Наступнік: Бойка Барысаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 траўня 1966 (58 гадоў)
Сьцяг Украіны Хэрсон
Партыя:
Бацька: Dimitar Stanishev[d]
Адукацыя:

Бацька, Дзімітар Станішаў, паходзіў зь вёскі Штука (Македонія) і быў сакратаром Баўгарскай камуністычнай партыі, маці Дзіна Мухіна, была расейкай, якая выкладала славістыку ў Сафійскім унівэрсытэце.

Станішаў скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту імя Ламаносава. Тэмай дыплёмнай працы была «Роля мундзіра ў выхаваньні вайсковага духа Чырвонай Арміі». Да 1996 году Станішаў меў расейскае грамадзянства. Ў 19992000 гг. стажыраваўся ў Лёнданскай Школе эканомікі і палітычных навук.

З 1994 да 1995 году працаваў журналістам. Потым быў галоўным экспэртам у аддзеле замежнай і міжнароднай палітыкі Баўгарскай сацыялістычнай партыі. Ў траўні 2001 году быў абраны адным з кіраўнікоў партыі, а ў чэрвені таго ж году — удзельнікам «Кааліцыі на карысьць Баўгарыі» ў склад якой уваходзіла і Сацыялістычная партыя. У сьнежні 2001 году Станішаў быў абраны кіраўніком партыі. З 2001 году — дэпутат парлямэнту.

У парлямэнцкіх выбарах 2005 году яго партыя атрымала 31% галасоў. Пасьля абвяшчэньня вынікаў (25 чэрвеня) Станішаў абвясьціў, што ў новым кабінэце міністраў няма больш месцаў для прадстаўнікоў Народнага руху Сімеона ІІ, які быў прэм’ерам з 2001 да 2005 гг. Але калі 27 ліпеня яго сьпіс кабінэта міністраў ня быў прыняты парлямэнтам, былі распачатыя спробы стварэньня кааліцыйнага ўраду. Кааліцыйны ўрад пачаў сваю працу 17 жніўня 2005 году.

На парлямэнцкіх выбарах 2009 году ўзначальваная Станішавым левацэнтрысцкая «Кааліцыя за Баўгарыю» пацярпела зьнішчальную паразу, сабраўшы толькі 17% галасоў. 27 ліпеня 2009 году Сяргей Станішаў выйшаў у адстаўку, аднак, нягледзячы на наступныя скандалы, адмовіўся пакінуць пост лідэра БСП.

Папярэднік
Сімеон Сакскабургоцкі
Прэм'ер міністар Баўгарыі
17 жніўня 200527 ліпеня 2009
Наступнік
Бойка Барысаў