Бойка Барысаў
Бо́йка Бары́саў (па-баўгарску: Бойко Борисов; нарадзіўся 13 чэрвеня 1959 году, Банкя, Баўгарыя) — баўгарскі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра Баўгарыі з 2017 году[4], раней выконваў гэты абавязак з 2009 па 2013 і з 2014 па 2017 гады, што робіць яго другім паводле даўжыні тэрміну на пасадзе прэм’ер-міністра ў Баўгарыі. Пры кабінетах Барысава Баўгарыя палепшыла макраэканамічную стабільнасьць. Аднак, адначасова краіна застаецца самым бядовым чальцом ЭЗ, амаль чвэрць ейнага насельніцтва знаходзіцца за нацыянальнай рысай беднасьці[5]. Прамыя замежныя інвэстыцыі ўпалі, а разгул карупцыі прывёў да адхіленьня заявак Баўгарыі на далучэньне да Шэнгенскае зоны[6].
Бойка Барысаў | |
па-баўгарску: Бойко Борисов (Бате Бойко) па-баўгарску: Бойко Методиев Борисов | |
27 ліпеня 2009 — 13 сакавіка 2013 | |
Папярэднік | Сяргей Станішаў |
Наступнік | Marin Raykov[d] |
10 лістапада 2005 — 27 ліпеня 2009 | |
7 лістапада 2014 — 27 студзеня 2017 | |
Папярэднік | Georgi Bliznashki[d] |
Наступнік | Ognyan Gerdzhikov[d] |
4 траўня 2017 — 12 траўня 2021 | |
Папярэднік | Ognyan Gerdzhikov[d] |
Наступнік | Стэфан Янеў[d] |
21 траўня 2013 — 5 жніўня 2014 | |
19 красавіка 2017 — 4 траўня 2017 | |
27 кастрычніка 2014 — 7 лістапада 2014 | |
11 ліпеня 2005 — 14 ліпеня 2005 | |
12 красавіка 2023 — 19 чэрвеня 2024 | |
19 чэрвеня 2024 — 11 лістапада 2024 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 чэрвеня 1959[1][2][3][…] (65 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Кар’ера
рэдагавацьБарысаў быў абраны мэрам Сафіі ў 2004 годзе. У сьнежні 2005 году ён быў старшынём заснавальніка кансэрватыўнай палітычнай партыі «Грамадзяне за эўрапейскае разьвіцьцё Баўгарыі», стаўшы ейным галоўным кандыдатам на агульных выбарах 2009 году. Барысаў прывёў ГЭРБ да пераканаўчай перамогі ў 2009 годзе, перамогшы дзеючую Сацыялістычную партыю, і падаў у адстаўку з пасады мэра Сафіі, каб прынесьці прысягу прэм’ер-міністра. У 2013 годзе быў вымушаны падаць у адстаўку пасьля агульнанацыянальных пратэстаў супраць энэргетычнае палітыкі ўраду, але, давёўшы ГЭРБ да перамогі на агульных выбарах 2014 году, зноўку стаў прэм’ер-міністрам. Ягоны другі тэрмін скончыўся аналягічна першаму пасьля таго, як Барысаў падаў у адстаўку ў студзені 2017 году, на гэты раз пасьля паразы ГЭРБ на прэзыдэнцкіх выбарах 2016 году. Як і раней, Барысаў зноў прывёў ГЭРБ да перамогі на выбарах на пазачарговых агульных выбарах 2017 году, стаўшы прэм’ер-міністрам у трэці раз.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Boyko Borisov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Bojko Borissow // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Bojko Borissow // Munzinger Personen (ням.)
- ^ «Republic of Macedonia Mends Ties With Bulgaria Eyeing EU». Bloomberg.
- ^ «Poverty headcount ratio at national poverty lines (% of population) — Bulgaria». World Bank.
- ^ «Dutch minister 'Bloks' Bulgaria's Schengen accession». Euractiv.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Бойка Барысаў на CityMayors.