Сяргей Рублеўскі

беларускі літаратар

Сярге́й Васі́льевіч Рубле́ўскі (24 сьнежня 1954, в. Бабча, Лепельскі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі паэт, празаік, публіцыст.

Сяргей Рублеўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 сьнежня 1954(1954-12-24) (69 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, пісьменьнік, паэт, журналіст
Мова беларуская мова[1]
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 24 сьнежня 1954 году ў в. Бабча Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці ў сям’і калгасьнікаў.

Скончыў Бароўскую сярэднюю школу, фізыка-матэматычны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту. Пасьля вучобы працаваў настаўнікам у Капыльскім раёне.

З 1978 году ў журналістыцы. Працаваў у Бешанковіцкай раённай газэце «Зара», у Талачынскай — «Сьцяг Ільліча», у абласной — «Віцебскі рабочы».

З 1990 году, з дня заснаваньня, да 2008 году — галоўны рэдактар абласной газэты «Народнае слова». З 2008 па 2013 год — начальнік аддзелу па архівах і справаводзтву галоўнага кіраўніцтва юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. Цяпер на пэнсіі.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2001 году.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • 2000 — «Апостраф»
  • 2003 — «Азярод»
  • 2005 — «Абмытыя валуны»
  • 2008 — «Ў, тое, што мы скарацілі»
  • 2011 — «Маўчаньне на ўвесь Божы сьвет»
  • 2012 — «Сьвятло лускі»
  • 2012 — «Пасьпець надыхацца»
  • 2016 — «Мамін шэпт пад абразамі»

Узнагароды

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць