Зара (газэта)

беларуская газэта

Зара — раённая газэта Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці. Заснавальнікі: Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт і Бешанковіцкі раённы Савет дэпутатаў.

Зара
Тып 2 разы на тыдзень: аўторак, пятніца
Заснавальнік Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Бешанковіцкі раённы Савет дэпутатаў
Галоўны рэдактар Сьвятлана Варашко
Заснаваная 12 жніўня 1932 (92 гады таму)
Палітыка Урадавая
Мова беларуская мова і расейская мова
Штаб-кватэра
Узнагароды
Афіцыйны сайт gztzara.by

Гісторыя

рэдагаваць

16 ліпеня 1932 году на пасяджэньні раённага камітэту КП(б)Б было разгледжана пытаньне аб арганізацыі раённай друкаванай газэты. 29 ліпеня 1932 году рэдактарам газэты «Сталінец» быў зацьверджаны Я. Шылянкоў, яго намесьнікам — С. Яловік. Былі падабраныя адпаведныя кадры супрацоўнікаў рэдакцыі і друкарні з ліку актывістаў селькораўскага руху.

12 жніўня 1932 году быў выпушчаны першы нумар раённай газэты «Сталінец».

Да 1939 году раённая газэта выходзіла 9 разоў у месяц. У кастрычніку 1939 году бюро райкама КП(б)Б зацвердзіла перыядычнасьць раёнкі – 12 разоў у месяц. Тады ж было прынята й рашэньне аб умацаваньні паліграфічнай базы газэты, перададзены адзін з будынкаў, пасьля рэканструкцыі якога тут была размешчаная друкарня[1].

З 25 траўня 1943 году выпуск газэты быў адноўлены пры Лепельскім падпольным райкаме КП(б)Б. Пад назвай «Сталінец» Бешанковіцкая раённая газэта выдавалася да 1956 году. У 1956 — пачатку 1957 гадоў газэта называлася «За Радзіму». З лютага 1957 году раённая газэта стала называцца «Зара».

У 2017 годзе газэта «Зара» была ўзнагароджана Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту.

Рэдактары

рэдагаваць
  • Я. Шылянкоў (1932—1934)
  • С. Яловік (1934—1937)
  • Ф. Шаіркі (1937—1939)
  • М. Сямёнаў (1939—1940)
  • А. Глікман (1940—?)
  • Д. Тарасевіч
  • І. Коныш
  • Б. Сувораў
  • В. Ганковіч
  • М. Прыгожы
  • Г. Галкоўскі (1990—2003)
  • Л. Паўлоўская (2003—2013)
  • Сьвятлана Варашко (з 2013)