Сяргей Розмысл (29 верасьня 1905, Санкт-Пецярбург — 28 жніўня 1969, Аўстралія) — беларускі грамадзкі дзеяч.

Сяргей Розмысл
Род дзейнасьці беларускі дзяяч
Дата нараджэньня 29 верасьня 1905
Месца нараджэньня Санкт-Пецярбург
Дата сьмерці 28 жніўня 1969
Месца сьмерці Аўстралія
Прычына сьмерці дарожна-транспартнае здарэньне
Месца пахаваньня
Сябра ў Беларускае аб’яднаньне ў Аўстраліі, Беларускі цэнтральны камітэт у Вікторыі і Беларускае аб’яднаньне ў Вікторыі

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і паштальёна з Гарадзеншчыны, якая ў 1922 г. вярнулася ў Беларусь і пасялілася ў Гудзінішках (цяпер Вярэнаўскі раён). Удзельнік Беларускай Краёвай Абароны. Дэлегат на Другі Ўсебеларускі Кангрэс ад Лідзкай акругі.

У 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Удзельнічаў у XII Пленум БЦР які адбыўся 9 траўня 1948 г. у Эльвангене, на якім Беларуская цэнтральная рада была абвешчана «выканаўчым і прадстаўнічым на эміграцыі органам незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі».

У 1950 г., адзін безь сям’і, пераехаў у Аўстралію. Адзін са стваральнікаў аддзела Беларускага аб’яднаньня ў Аўстраліі ў Мэльбурне, у якім займаў розныя пасады, у тым ліку й старшыні краёвага штабу (1955 — 1969).

Удзельнік Беларускага школьнага камітэту ў Мэльбурне ў другой палове 50-х гадоў. Сябра царкоўнай рады парафіі Сьвятой Ефрасіньні Полацкай (БПЦ) у Мэльбурне. Удзельнік Беларускага Цэнтральнага Камітэту ў Вікторыі, Беларускага аб’яднаньня ў Вікторыі. Сябра Дэлегатуры БЦР у Аўстраліі.

Трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Пахаваны на могілках Спрынгвэйл у Мэльбурне.

Вялікае ліставаньне Розмысла захавалася ў архіве Дзьмітрыя Касмовіча.

Літаратура

рэдагаваць