Беларускае аб’яднаньне ў Вікторыі
Беларускае аб’яднаньне ў Вікторыі — аддзел Беларускага аб’яднаньня ў Аўстраліі. Створана ў траўні 1950 году ў Мэльбурне (Вікторыя) на сходзе беларусаў, удзельнікаў Беларускага клюбу.
ДзейнасьцьРэдагаваць
Наладжваньне нацыянальных мерапрыемстваў, папулярызацыя беларускай культуры сярод аўстралійцаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў. Аб’яднаньне ў супрацоўніцтве зь Беларускім аб’яднаньнем у Аўстраліі (Сыдней) выдавала Інфармацыйны бюлетэнь Беларускага аб’яднаньня ў Аўстраліі «Новае Жыцьцё» (у 1952—1956(?) гг. выходзіў у Мэльбурне).
Пры Аб’яднаньні быў створаны Жаночы камітэт, а таксама ў супрацоўніцтве з арганізацыямі прыхільнікаў Рады БНР — беларуская школа і Камітэт набыцьця Беларускага дому.
Беларускае аб’яднаньне ў Вікторыі спыніла сваё існаваньне ў сувязі з стварэньнем у 1963 г. агульнай арганізацыі беларусаў у Мэльбурне Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі.
СтаршыніРэдагаваць
- Янка Кудрук (1950 — ?)
Сябры ўправыРэдагаваць
Павал Гуз, Адам Жураўлевіч, Сяргей Розмысл, Уладзімер Сідлярэвіч і іншыя[a].
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ Управа рэгулярна пераабіралася
ЛітаратураРэдагаваць
- Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І. Сурвіллы. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. – 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). – С. 445 — 446. — ISBN 985-6730-79-1.