Сяргей Міхайлаў

беларускі футбаліст

Сярге́й Міха́йлаў (нар. 8 чэрвеня 1978 году) — беларускі футбаліст, брамнік. Цяпер працук трэнэрам.

Сяргей Міхайлаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 чэрвеня 1978(1978-06-08)[1] (46 гадоў)
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2000 Асіпавічы 16 (0)
2000—2001 Белшына 8 (0)
2002—2003 Партызан Менск 9 (0)
2003—2004 Маладэчна-2018 22 (0)
2004—2005 Смаргонь 17 (0)
2005 Рэчыца-2014 14 (0)
2006—2009 Верас[d] 71 (0)
2010—2014 Слуцак 90 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў кар’еру ў клюбе АФВіС-РШВСМ, а пазьней быў гульцом «Сьвіслач-Даха» з Асіпавічаў, у складзе якога гуляў у Найвышэйшай лізе. У 2000 годзе перайшоў у «Белшыну», зь якой на наступны год стаў чэмпіёнам (але і быў усяго толькі трэцім брамнікам). Пасьля выступаў пераважна за клюбы Першай лігі, гэтак з 2006 па 2009 гады быў асноўным брамнікам нясьвіскага «Вераса».

У 2010 стаў гульцом клюбу «Слуцакцукар», які на той час гуляў у Другой лізе. У якасьці асноўнага брамніка дапамог клюбу прабіцца ў Першую лігу. У сэзоне 2013 году страціў месца ў браме, прайграўшы канкурэнцыю Артуру Лясько і Андрэю Шчарбакову. У сэзоне 2014 году, калі «Слуцак» атрымаў месца ў Найвышэйшай лізе, перайшоў на месца трэнэра брамнікаў[2], але сам некаторы час зьяўляўся другім брамнікам. Аднойчы выйшаў на пляцоўку ў асноўным складзе.

Трэнэрская

рэдагаваць

Па заканчэньні кар’еры займаў пасаду трэнэра «Слуцка» па навукова-мэтадычнай працы. У сьнежні 2016 году пакінуў трэнэрскі штаб слуцкага клюбу[3]. У 2017 годзе пераехаў жыць у Польшчу, дзе пазьней быў трэнэрам юнацкіх камандаў у структуры кракаўскай «Віслы»[4], пасьля зрабіўся трэнэрам брамнікаў у другой камандзе кракаўцаў. У сьнежні 2023 году стаў трэнэрам брамнікаў асноўнай каманды «Віслы»[5].

Дасягненьні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць