Ваяводзіна Новы Сад
«Ваяводзіна» (па-сэрбску: Vojvodina) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Новы Сад. Заснаваны ў 1914 годзе. Двухразовы чэмпіён Югаславіі, уладальнік Кубка Сэрбіі (2014). Улічваючы, што каманда базуецца ў другім паводле велічыні горадзе краіны, «Ваяводзіна» ёсьць адным з самых папулярных клюбаў краіны. Без уліку сталічнага «Партызана» і «Црвены Зьвезды» дружына з Новага Сада ёсьць самай пасьпяховых у Сэрбіі. У склад клюбу ўваходзіць ня толькі футбольная каманда, але яшчэ баскетбол ьная, валейбольная, гандбольная дружыны ды іншыя каманды іншых відаў спорту.
Ваяводзіна | |
Поўная назва | Fudbalski klub Vojvodina |
---|---|
Заснаваны | 6 сакавіка 1914 |
Горад | Новы Сад, Сэрбія |
Стадыён |
Караджорджэ Умяшчальнасьць: 15 000[1] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Супэрліга |
· 2023—2024 | 4 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fkvojvodina.rs (сэрб.) (анг.) |
Гісторыя
рэдагавацьКлюб паўстаў 6 сакавіка 1914 году дзякуючы намаганьням вучнам сэрбскай праваслаўнай сярэдняй школы і інтэлектуалаў. Стварэньне арганізацыі было пад сакрэтам, бо аўстра-вугорскія ўлады забаранялі праводзіць вялікія сходы моладзі у рэгіёне Ваяводзіны, якая насялялася ў асноўным сэрбамі[3]. Клюб пераняў назву «Ваяводзіна» ў гонар назвы колішняй сэрбскай аўтаноміі Сэрбскай Ваяводзіны, дзе, прынамсі, на паперы, сэрбы атрымалі тыя ж правы, што і ўсе іншыя грамадзяне імпэрыі Габсбургаў. Самая ж назва Ваяводзіна паходзіць ад слова ваявода.
Сярод фундаратараў клюбу былі будучы тэкстыльны прамысловец Міленка Ш’якаў, будучы прафэсар Уладзімер Мілічавіч, будучы хімік Міленка Хініч, будучыя праўнікі Радэнка Ракіч і Камэнка Чырыч, будучы лекар Яў Коста Хаджы, а таксама Гойка Тошыч, Джорджэ Жыванаў і Бранка Гаспаджыначкі. Новаствораны клюб свой першы матч згуляў у вёсцы Ковіль супраць мясцовага клюбу «Шайкаш». «Ваяводзіна» выступала ў блакітных кашулях і белых шортах, і перамагла зь лікам 5:0. Гульцы дружыны ў большасьці былі студэнтамі, якія прыехалі на летні адпачынак з Прагі, таму згулялі толькі адзін матч. Неўзабаве пачалася Першая сусьветная вайна і аўстра-вугорскія ўлады забаранілі ўсе сэрбскія арганізацыі ў Новым Садзе, у тым ліку і скасавала дзейнасьць «Ваяводзіны»[4].
Па вайне «Ваяводзіна» аднавіла сваю дзейнасьць дзякуючы энтузіязму сэрбскіх студэнтаў Прагі. Клюб фінансаваўся выключна ўнёскамі сябраў і шчодрымі ўкладаньнямі, якія зрабілі Макс Грын, Дака Попавіч, браты Новакавічы, Ілія Балабушыч і сям’я Дунджэрскіх. Частка гульцоў і кіраўніцтва «Ваяводзіны», якія вучыліся ў Празе, таксама былі сябрамі футбольнага клюбу «Славія». Чэскі клюб падтрымаў сяброў ваяводзінскага клюбу ў цяжкія часы да і падчас Першай сусьветнай вайны і зрабіў важкі ўнёсак у разьвіцьцё сэрбскае каманды. У 1920 годзе быў прывезены з Прагі першы пакунак чырвона-белых кашуляў. На пасяджэньні клюбнае рады, якая ладзілася 23 ліпеня 1922 году, было пастаноўлена, што чырвоныя і белыя колеры мусяць быць прысутнымі на кашулях каманды ў гонар праскай «Славіі».
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 19 верасьня 2024 году
|
|