Сэркль Бруге

бэльгійскі футбольны клюб

«Сэркль» (па-нідэрляндзку: Cercle) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Бруге. Заснаваны ў 1899 годзе. Трохразовы чэмпіён Бэльгіі, двухразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі.

Сэркль Бруге
Поўная назва Cercle Brugge Koninklijke Sportvereniging
Заснаваны 1899
Горад Бруге, Бэльгія
Стадыён Ян Брэйдэль
Умяшчальнасьць: 29 042
Кіраўнік Манака
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Про Ліга
 · 2023—2024 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cerclebrugge.be (нід.)​ (фр.)

Гісторыя

рэдагаваць

«Сэркль» быў закладзены 9 красавіка 1899 году былымі вучнямі інстытуту імя Сьвятога Францішка Ксавэры, які месьціцца ў Бруге. Першапачаткова суполка засяроджвалася на пяці відах спорту, як то футболе, крыкеце, тэнісе, бегу і роварным спорце.

«Сэркль» далучыўся да Каралеўскай бэльгійскай футбольнай асацыяцыі ў 1900 годзе і атрымаў 12 парадкавы нумар рэгістрацыі. У тым жа годзе клюб пераехаў з свайго футбольнага поля пры інстытуце да пляцоўкі ў Сынт-Андрыесе, дзе былі лепшыя ўмовы, а таксама добрае разьмяшчэньне бліжэй да галоўнай чыгуначнай станцыі Бруге. Першыя посьпехі клюбу былі дасягнутыя на Кубку Анры Фрэйса ў 1902 годзе, дзе бругаўцы перамаглі клюб «Алімпік» з францускага Лілю і каманду «Туркуэн». Па здабыцьці яшчэ некалькіх аматарскіх кубкаў «Сэркль» дамогся свайго першага вялікага посьпеху, здабыўшы перамогу ў чэмпіянаце Бэльгіі ў сэзоне 1910—1911 гадоў. Цікава, што паміж «Сэрклем» і «Бруге», галоўным супернікам клюбу, у выніку быў толькі адзін пункт перавагі. Пагатоў, у апошным туры лёс зьвёў супернікаў паміж сабою. Іхняе суперніцтва скончылася ўнічыю 1:1, што было на карысьць «Сэрклю».

Праз тры гады бэльгійскі футбол быў спустошаны Першай сусьветнай вайной. «Сэркль» страціў двух гульцоў першай каманды — Люіса Баса і Жазэфа Эўрара. Клюбны стадыён і аб’екты інфраструктуры былі пашкоджаныя, а былы выбітны гулец клюбу Альфонс Сыкс быў забіты ў баі. «Сэркль» аднавіў свае выступы ў 1919 годзе амаль цалкам новым складам. Адзіным гульцом, які яшчэ быў у шыхтах клюбу, быў Люіс Саіс. Спадзеваў на новую каманду амаль не было, але ў выніку «Сэркль» фінішаваў трэцім у лізе. У 1921 годзе клюб пастанаіў збудаваць помнік у гонар загінулых гульцоў на Першай сусьветнай вайне, але адкрыцьцё было азмрочанае трагедыяй, бо замоўлены біплян, які меўся праляцець над стадыёнам, упаў на зямлю. У выніку загінулі два пасажыры. Помнік па-ранейшаму існуе і зараз стаіць ля стадыёну Яна Брэйдэля.

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Варлесан 1996
2   Аб Ібраім Дыякітэ 2003
3   Аб Эдгарас Уткус 2000
4   Аб Далянгюніполь Гаміс 2004
5   Аб Люка Пэрэн (ар. Гамбург) 1998
6   ПА Лоўрэнс Аг’екум (ар. Рэд Бул) 2003
7   Нап Маляман Эфэкель (ар. Манака) 2004
8   ПА Эрык (ар. Флумінэнсі) 2004
10   Нап Фэліпэ Аўгусту 2004
11   Нап Алян Мінда 2003
13   Нап Парыс Брунэр (ар. Манака) 2006
15   Аб Гары Манье 1999
17   ПА Абу Франсіс 2001
18   Аб Сэна Міянг 1997
20   Аб Флавію Назыньню 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   Бр Максім Дэлянь 2001
22   Нап Аляма Баё 2006
23   Нап Эрыбэрта Хурада 2005
27   ПА Нільс Дэ Вільдэ 2003
28   ПА Ганэс Ван Дэр Бруген 1993
30   ПА Бруну Гансалвэс (ар. РБ Брагантыну) 2003
34   Нап Тыбо Сомэрс (капітан) 1999
66   Аб Крыстыяан Равіч 2002
76   Аб Ёнас Літарт 2004
77   Нап Стыў Нгура 2005
84   Бр Бас Лянгенбік 2003
89   Бр Элёй Роом 1989
90   Аб Эманюэль Каку 2005
99   Нап Абдуль Уатара 2005
  Аб Бэні Мпанзю 2004

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць