Сяргей Кізіма
Сяргей Анатольевіч Кізіма (нар. 1973 г.; Прыазёрск, цяпер Карагандзінская вобласьць, Казахстан) — палітоляг. Кандыдат гістарычных навук (2000), доктар палітычных навук (2010).
Сяргей Кізіма | |
Дата нараджэньня | 1 чэрвеня 1973 (51 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Прыазёрск, Актагайскі раён, Джэзкаганская вобласьць, Казаская ССР, СССР |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1996) |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | Паліталёгія |
Месца працы | Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь |
Навуковая ступень | доктар палітычных навук[d] |
Сайт | serkiz.livejournal.com |
У 1996 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1998 г. — магістратуру ў паліталёгіі. У 2000 г. атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук за абарону ў Беларускім навукова-дасьледчым інстытуце дакумэнтазнаўства і архіўнай справы дысэртацыі «Сыстэмны падыход у гістарычным дасьледаваньні: сутнасьць, мэтодыка, рэалізацыя: На прыкладзе вывучэньня рэформаў і этнічных працэсаў». У 2001 г. скончыў юрыдычны факультэт БДУ. У 2000—2006 гг. — старшы выкладнік, дацэнт Менскага інстутуту кіраваньня (МІК; да 2001 г. — Недзяржаўны інстытут кіраваньня). У 2006 г. у МІКу выдаў у суаўтарстве беларускамоўны падручнік «Гісторыя Беларусі». Зь верасьня 2006 г. — вядучы навуковы супрацоўнік, зь лютага 2007 г. — прафэсар, з красавіка 2009 г. — загаднік катэдры міжнародных адносінаў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. 31 сакавіка 2010 г. атрымаў навуковую ступеню доктара палітычных навук за абарону ў БДУ 16 сьнежня 2009 г. дысэртацыі «Разьвіцьцё нацыянальнай дзяржавы ва ўмовах глябалізацыі: геапалітычны аспэкт»[1]. На люты 2010 г. прайшоў павышэньне кваліфікацыі ў 7 краінах: Расеі, Нямеччыне, ЗША, Італіі, Македоніі, Эстоніі і Нарвэгіі. З пачатку 2012 г. вядзе таксама аўтарскую калёнку ў дзяржаўнай беларускамоўнай газэце «Зьвязда»[2]. На люты 2013 г. быў аўтарам звыш 100 навуковых і навучальна-мэтадычных працаў, выдадзеных у 11 краінах. Адначасна прынамсі з 2010 г. працуе экспэртам Кансультацыйнай рады Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь[3] і намесьнікам кіраўніка сэкцыі зьнешняй палітыкі Навукова-кансультацыйнай рады Парлямэнта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Сяргей Кізіма, Анатоль Крыварот, Вольга Лянцэвіч, Ганна Первачук, Зьміцер Самахвалаў. Гісторыя Беларусі / Нав. рэд. Зьміцер Самахвалаў. — Менск: Менскі інстытут кіраваньня, 2006. — 179 с. — 500 ас. — ISBN 985-11-0144-3
- Выклікі заходняга глябалізацыйнага праекту і нацыянальная дзяржава : манаграфія = Вызовы западного глобализационного проекта и национальное государство : монография. — Менск: Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь, 2008. — 266 с. — 105 ас. — ISBN 978-985-457-804-0
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кізіма, Сяргей Анатольевіч (кандыдат гістарычных навук ; доктар палітычных навук ; нар. 1973) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2015 г. Праверана 9 лістапада 2016 г.
- ^ Сяргей Кізіма (артыкулы ў газэце «Зьвязда» 2012 г.) // Часопіс «Архэ-Пачатак», 10 ліпеня 2012 г. Праверана 9 лістапада 2016 г.
- ^ Кізіма Сяргей Анатолевіч // Профіль Беларусі, 31 сакавіка 2014 г. Праверана 9 лістапада 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сяргей Кізіма // Газэта «Зьвязда», 9 лістапада 2016 г. Праверана 9 лістапада 2016 г.
- Аўтар: Сяргей Кізіма // Часопіс «Архэ-Пачатак», 11 студзеня 2013 г. Праверана 9 лістапада 2016 г.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |