Менскі інстытут кіраваньня

вну ў Менску (Беларусь)

Ме́нскі інстыту́т кірава́ньня (да 2001 г. — недзяржаўны інстытут кіраваньня) быў створаны ў 1991 годзе. Яго заснавальнік — доктар эканамічных навук, прафэсар Мікалай Суша. Ён жа зьяўляецца нязьменным рэктарам інстытуту.

Менскі інстытут кіраваньня
Мінскі інстытут кіравання
Лягатып
Лягатып
Функцыянаваў 19912024
Тып прыватны
Рэктар Мікалай Суша
Месцазнаходжаньне
Горад Менск
Краіна Беларусь
Вэб-сайт miu.by

На сёньняшні дзень навучаньне ў інстытуце праводзіцца на 3 факультэтах па 13 спэцыяльнасьцях. Усё навучаньне на платнай аснове:

Факультэт правазнаўства

Спэцыяльнасьці:

  • «Правазнаўства», кваліфікацыя — юрыст;
  • «Эканамічнае права», кваліфікацыя — юрыст зь веданьнем эканомікі;
  • «Псыхалёгія», кваліфікацыя — псыхоляг, выкладчык псыхалёгіі;

Факультэт эканомікі

Спэцыяльнасьці:

  • «Сусьветная эканоміка», кваліфікацыя — эканаміст;
  • «Эканоміка й кіраваньне на прадпрыемстве», кваліфікацыя — эканаміст-мэнэджар;
  • «Мэнэджмэнт», кваліфікацыя — мэнэджар-эканаміст;
  • «Маркетынг», кваліфікацыя — маркетоляг-эканаміст;
  • «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)», кваліфікацыя — лінгвіст, перакладчык (ангельская й нямецкая мовы) (па дадзенай спэцыяльнасьці прадугледжана толькі дзённая форма навучаньня).

Улікова-фінансавы факультэт

Спэцыяльнасьці:

  • «Бугальтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», кваліфікацыя — эканаміст;
  • «Фінансы й крэдыт», кваліфікацыя — эканаміст;
  • «Інфарматыка (Web-дызайн і кампутэрная графіка)», кваліфікацыя — праграміст;
  • «Інфармацыйныя сыстэмы й тэхналёгіі (ў эканоміцы)», кваліфікацыя — інжынэр-праграміст-эканаміст;
  • «Інфармацыйныя сыстэмы й тэхналёгіі (кіраўнічая дзейнасьць)», кваліфікацыя — інжынэр-праграміст;
  • «Дызайн (прадметна-прасторавага асяродзьдзя)», «Дызайн (віртуальнага асяродзьдзя)», кваліфікацыя: — «Дызайнэр».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць