Сяргей Барташ
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Барташ (неадназначнасьць).
Сярге́й Іва́навіч Ба́рташ (нар. 5 красавіка 1974, в. Рапяхі Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Сяргей Барташ | |
20 кастрычніка 2020 — 3 кастрычніка 2022 | |
Папярэднік | Леанід Мартынюк[d] |
3 кастрычніка 2022 — 8 жніўня 2023 | |
Папярэднік | Мікалай Рагашчук[d] |
Наступнік | Юры Горлаў[d] |
8 жніўня 2023 — 27 чэрвеня 2024 | |
Папярэднік | Ігар Брыла |
Наступнік | Анатоль Ліневіч[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 красавіка 1974 (50 гадоў) |
Адукацыя: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Гарадзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут, Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Берасьцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту, Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусі.
Працоўную дзейнасьць пачынаў аграномам, галоўным аграномам у калгасах імя Чапаева і «Дружба» Пружанскага раёну. Больш за дзесяць гадоў узначальваў ААТ «Лінаўскае» Пружанскага раёну, быў дэпутатам Пружанскага райсавету[2].
У 2016 року прызначаны намесьнікам старшыні, затым — першым намесьнікам старшыні — начальнікам управы па сельскай гаспадарцы і харчаваньні Кобрынскага райвыканкаму. У 2019—2020 роках узначальваў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаваньні Берасьцейскага аблвыканкаму, з 20 кастрычніка 2020 року — старшыня Бярозаўскага райвыканкаму. 3 кастрычніка 2022 року прызначаны памочнікам Лукашэнкі — інспэктарам па Гомельскай вобласьці[3].
8 жніўня 2023 року прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі Беларусі. Займаў гэтую пасаду да 27 чэрвеня 2024 году[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі (белар.) — 2015.
- ^ Новый председатель райисполкома
- ^ Новы міністр, памочнік Прэзідэнта і абнаўленне мясцовай вертыкалі. Падрабязнасці кадравага дня ў Лукашэнкі
- ^ Лукашенко сменил Алейника на Рыженкова и отправил министра промышленности послом в Россию (рас.) Reform.by(be)