Сэн-Мартэн

француская заморская тэрыторыя ў Карыбскім басэйне

Сэн-Мартэ́н — залежная ад Францыі тэрыторыя, якая знаходзіцца на паўночнай частцы выспы Сэн-Мартэн, у архіпэлягу Малыя Антылы. Сталіцай Сэн-Мартэна зьяўляецца горад Марыго.

Сэн-Мартэн
Collectivité de Saint-Martin
Сьцяг Сэн-Мартэн
Сьцяг
Нацыянальны дэвіз: -
Месцазнаходжаньне Сэн-Мартэн
Афіцыйная мова француская
Сталіца Марыго
Найбуйнейшы горад Марыго
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Эмануэль Макрон
Дамінік Лакрос
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
- месца ў сьвеце
53 км²
-
Насельніцтва
 • агульнае (2005)
- месца ў сьвеце
33 102
СУП
 • агульны (-)
 • на душу насельніцтва
- месца ў сьвеце
-
-
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
AST (UTC-4)
- (UTC-4)
Аўтамабільны знак -
Дамэн верхняга ўзроўню mf
Мапа Сэн-Мартэну

Адміністрацыйная адзінка Сэн-Мартэн была ўтвораная 22 лютага 2007 году, а да гэтага зьяўлялася часткай Гвадэлупы. Як частка Гвадэлупы, якая зьяўляецца заморскім дэпартамэнтам Францыі, Сэн-Мартэн уваходзіў у склад Эўрапейскага Зьвязу.

Адміністрацыйны падзел Сэн-Мартэну складаецца з аднаго раёна (commune de Saint-Martin), які, у часы ўваходжаньня ў склад Гвадэлупы, уваходзіў у склад акругі Сэн-Мартэн і Сан-Бартэльмі (Arrondissement de Saint-Martin-Saint-Barthélemy).

На рэфэрэндуме, які адбыўся ў 2003 годзе, 76% насельніцтва выказаліся за выхад са складу Гвадэлупы і ўтварэньне асобнай адміністрацыйнай адзінкі ў складзе Францыі. Паводле дэклярацыі прынятай францускім парлямэнтам 7 лютага 2007 году, якая пачала дзейнічаць 22 лютага 2007, Сэн-Мартэн стаў асобнай адміністрацыйнай адзінкай, як і Сэн-Бартэльмі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сэн-Мартэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў