Сэн-Бартэльмі
Сэн-Бартэльмі́ — выспа Сан-Бартэльмі і некалькі прылягаючых выспачак, якія належыць Францыі, знаходзіцца ў архіпэлягу Малыя Антылы. У асобную адміністрацыйную адзінку Сан-Бартэльмі была выдзеленая 22 лютага 2007 году, да гэтага, яна ўваходзіла ў склад Гвадэлюпы. Як частка Гвадэлюпы, тэрыторыі якая ўваходзіць у склад Францыі, Сэн-Бантэльмі ўваходзіла ў склад Эўрапейскага Зьвязу.
Сэн-Бартэльмі Collectivité de Saint-Barthélemy | |||||
| |||||
Афіцыйная мова | француская | ||||
Сталіца | Густавія | ||||
Найбуйнейшы горад | Густавія | ||||
Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Эмануэль Макрон Дамінік Лакрос | ||||
Плошча • агульная |
21 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае |
8450 | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Часавы пас | AST (UTC-4) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | bl | ||||
У рэфэрэндуме 2003 году 79% насельніцтва выказалася за аддзяленьне ад Гвадэлюпы і стварэньня асобнай адміністрацыйнай адзінкі ў складзе Францыі. Згодна з прынятай францускім парлямэнтам дэклярацыі ад 7 лютага 2007 году, якая пачала дзейнічаць 22 лютага 2007 году, Сэн-Бартэльмі зьяўляецца заморскім зьвязам (collectivité d'outremer), як і іншая выспа, якая раней уваходзіла ў склад Гвадэлюпы — Сэн-Мартэн.
Сталіцай Сэн-Бартэльмі зьяўляецца горад Густавія, насельніцтва якога складае каля 3 тыс. чалавек.
Сэн-Бартэльмі была адкрытая ў 1493 годзе Хрыстафорам Калюмбам, і далучая ім да Гішпаніі пад назвай Isla de San Bartolomeo, але гішпанскіх паселішчаў на ёй ня ўзьнікла. У 1648 годзе выспа была анэксаваная Францыяй. Толькі непрацяглы час, у 1784 годзе выспа была занятая Вялікабрытаніяй. 1 чэрвеня 1784 году выспа стала швэдзкай калёніяй. Да Францыі Сэн-Бартэльмі вярнулася ў 1878 годзе, стаўшы часткай Гвадэлюпы. У 1963 годзе Сэн-Бартэльмі была аб’яднаная зь іншай францускай выспай Сэн-Мартэн у адну адміністрацыйную адзінку ў складзе Гвадэлюпы. Гэта цягнулася да 21 лютага 2007 году.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСэн-Бартэльмі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў