Сэзарыя Эвара
(Перанакіравана з «Сэзарыя Эвора»)
Сэза́рыя Э́вара (па-партугальску: Cesária Évora; 27 жніўня 1941, Міндэлё — 17 сьнежня 2011, Саў Вісэнтэ) — кабавэрдыйская фальклёрная сьпявачка па мянушцы «басаногая дзіва».
Сэзарыя Эвара | |
Cesária Évora | |
Сэзарыя Эвара сьпявае ў Сан-Дыега, Каліфорнія, 2006 | |
Дата нараджэньня | 27 жніўня 1941[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | Міндэлё, Сан-Вісэнтэ, Каба-Вэрдэ |
Дата сьмерці | 17 сьнежня 2011[3][4] (70 гадоў) |
Месца сьмерці | Сан-Вісэнтэ, Каба-Вэрдэ |
Прычына сьмерці | дыхальная недастатковасьць[d] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Каба-Вэрдэ |
Прафэсія | сьпявачка |
Гады дзейнасьці | 1957—2011 |
Жанры | морна, фаду |
Інструмэнты | голас[d] |
Лэйблы | Lusafrica |
Узнагароды | |
Сайт | www.cesaria-evora.com |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася 27 жніўня 1941 году ў партовым горадзе Міндэлё на высьпе Сан-Вісэнтэ. Выканаўца музыкі ў жанры морна і фаду. Камбінуе сэнтымэнтальныя народныя матывы, поўныя жарсьці і тугі, з акустычным гучаньнем гітары, скрыпкі, клярнэта. Выконвала песьню «Besame mucho».
У 2004 годзе атрымала музычную ўзнагароду «Grammy». Напрыканцы верасьня 2011 году сьпявачка заявіла пра заканчэньне кар’еры ў сувязі з пагаршэньнем стану здароўя. Памерла 17 сьнежня 2011 году ад сардэчнай недастатковасьці і праблем з дыханьнем.
Дыскаграфія
рэдагаваць- La Diva aux pieds nus — 1988
- Distino di Belita — 1990
- Mal Azul — 1991
- Miss Perfumado — 1992
- Sodade, Les Plus Belles Mornas De Cesaria — 1994
- Cesaria — 1995
- Cabo Verde — 1997
- Cafe Atlantico — 1999
- Sao Vicente de Longe — 2001
- Cesaria Evora Anthology — 2002
- Live in Paris (DVD) — 2002
- Voz D’amor — 2003
- Club Sodade — Cesaria Evora by… — 2003
- Live D’Amor (DVD) — 2004
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://web.archive.org/web/20110305175123/http://www.bbc.co.uk/music/artists/ceafdf2f-bc18-4b99-8c71-d1834b0065c3
- ^ Cesaria Evora // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Singer Cesaria Evora dies at the age of 70 (анг.) // BBC News Online — 2011.
- ^ Cesaria Evora // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Cesária Évora // Find a Grave (анг.) — 1996.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка Сэзарыі Эвары (фр.)
- Сэзарыя Эвара (фр.)