Сэза́рыя Э́вара (па-партугальску: Cesária Évora; 27 жніўня 1941, Міндэлё — 17 сьнежня 2011, Саў Вісэнтэ) — кабавэрдыйская фальклёрная сьпявачка па мянушцы «басаногая дзіва».

Сэзарыя Эвара
Cesária Évora
Сэзарыя Эвара сьпявае ў Сан-Дыега, Каліфорнія, 2006
Дата нараджэньня 27 жніўня 1941(1941-08-27)[1][2]
Месца нараджэньня Міндэлё, Сан-Вісэнтэ, Каба-Вэрдэ
Дата сьмерці 17 сьнежня 2011(2011-12-17)[3][4] (70 гадоў)
Месца сьмерці Сан-Вісэнтэ, Каба-Вэрдэ
Прычына сьмерці дыхальная недастатковасьць[d]
Месца пахаваньня
Грамадзянства Каба-Вэрдэ
Прафэсія сьпявачка
Гады дзейнасьці 1957—2011
Жанры морна, фаду
Інструмэнты голас[d]
Лэйблы Lusafrica
Узнагароды
Сайт www.cesaria-evora.com

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася 27 жніўня 1941 году ў партовым горадзе Міндэлё на высьпе Сан-Вісэнтэ. Выканаўца музыкі ў жанры морна і фаду. Камбінуе сэнтымэнтальныя народныя матывы, поўныя жарсьці і тугі, з акустычным гучаньнем гітары, скрыпкі, клярнэта. Выконвала песьню «Besame mucho».

У 2004 годзе атрымала музычную ўзнагароду «Grammy». Напрыканцы верасьня 2011 году сьпявачка заявіла пра заканчэньне кар’еры ў сувязі з пагаршэньнем стану здароўя. Памерла 17 сьнежня 2011 году ад сардэчнай недастатковасьці і праблем з дыханьнем.

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • La Diva aux pieds nus — 1988
  • Distino di Belita — 1990
  • Mal Azul — 1991
  • Miss Perfumado — 1992
  • Sodade, Les Plus Belles Mornas De Cesaria — 1994
  • Cesaria — 1995
  • Cabo Verde — 1997
  • Cafe Atlantico — 1999
  • Sao Vicente de Longe — 2001
  • Cesaria Evora Anthology — 2002
  • Live in Paris (DVD) — 2002
  • Voz D’amor — 2003
  • Club Sodade — Cesaria Evora by… — 2003
  • Live D’Amor (DVD) — 2004

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць