Сэбастыян Кель (па-нямецку: Sebastian Kehl; нарадзіўся 13 лютага 1980 году, Фульда, Гэсэн, ФРН) — нямецкі футбаліст. У 2001—2006 гадах выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны.

Сэбастыян Кель
Сэбастыян Кель
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лютага 1980 (44 гады)
Фульда, Гэсэн, ФРН
Рост 188 см
Вага 80 кг
Пазыцыя паўабаронца
Моладзевыя клюбы
—1994
1994—1998
Лярбах
Барусія Фульда
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2000
2000—2001
2001—2015
Гановэр-96
Фрайбург
Барусія Дортмунд
32 (2)
40 (4)
274 (20)
Зборныя
2001—2006 Нямеччына 31 (3)

Біяграфія

рэдагаваць

Кель перайшоў у «Барусію» па ходу сэзону 2001—2002 гадоў з клюбу «Фрайбург», адхіліўшы прапанову мюнхэнскай «Баварыі». Пасьля апэрацыі на калене летам 2006 году Сэбастыян прапусьціў першую палову сэзону 2006—2007 гадоў, выйшаўшы на поле толькі 4 лютага, пасьля чаго яму давялося яшчэ некалькі тыдняў залечваць неакрэплую суставу.

У складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны футбаліст дэбютаваў 29 траўня 2001 году ў матчы супраць Славаччыны, які прайшоў у Брэмэне[1]. У тым матчы ён пасьля перапынку замяніў Марка Рэмэра й дапамог камандзе атрымаць перамогу зь лікам 2:0. Са сваёй нацыянальнай камандай Сэбастыян паўдзельнічаў у двух чэмпіянатах сьвету: у 2002 годзе заваяваў срэбра, а ў 2006 годзе — бронзу. На чэмпіянаце Эўропы ў Партугаліі, які прайшоў у 2004 годзе, Кель разам з таварышамі па зборнай ня здолеў пераадолець групавы этап.

Дасягненьні

рэдагаваць

Барусія Дортмунд:

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Кель жыве разам са сваёй сяброўкай Тынай, якая 26 верасьня 2006 году нарадзіла яму сына Луіса, а 19 кастрычніка 2009 году яшчэ аднаго хлопчыка Лені.

  1. ^ Sebastian Kehl. RSSSF

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць