Сьпічкі
Сьпічкі́ (па-польску: Spiczki, дадтковая афіцыйная назва беларускай мовай: Спічкі, па-падляску: Spičkí[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.
Сьпічкі | |
польск. Spiczki, бел. Спічкі[a] | |
Мясцовая назва: | Spički |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Орля |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +48 85 |
Паштовы індэкс: | 17-106 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°43′0″ пн. ш. 23°16′0″ у. д. / 52.71667° пн. ш. 23.26667° у. д.Каардынаты: 52°43′0″ пн. ш. 23°16′0″ у. д. / 52.71667° пн. ш. 23.26667° у. д. |
Сьпічкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Арханёла Міхаіла ў Бельску). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьСьпічкі былі заснаваныя ў час валочнай памеры ў 16 ст. як прадмесьце Бельску. Тутэйшыя жыхары атрымалі асабістую свабоду і прававы статус каралеўскіх мяшчанаў[4]. У 1890 годзе была тут адкрытая царкоўная школа. У міжваенны пэрыяд Сьпічкі прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 187 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ дадатковая афіцыйная назва па-беларуску
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803062-0038310?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Pudlaśki nazvy. Spički svoja.org Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія Промыслу Божага ў Бельску-Падляскім (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ^ Сьпічкі Drzewo i sacrum. Podaski szlak kulturowy. Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 27 красавіка 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСьпічкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў