Сьпіс амбасадараў Украіны ў Беларусі
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь — афіцыйная назва пасады амбасадара Украіны ў Беларусі. Цяпер амбасадарам Украіны ў Беларусі зьяўляецца Ігар Кізім.
Дыпляматычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ўкраінай усталяваныя 27 сьнежня 1991 году. Першым амбасадарам Украіны ў Беларусі стаў Уладзімер Жаліба, у гэтым жа годзе была адчыненая амбасада Ўкраіны ў Беларусі.
Ніжэй прыведзены сьпіс амбасадараў Украіны ў Беларусі.
- Уладзімер Жаліба (1992—1998)
- Анатоль Дронь (1998—2003)
- Пётар Шапавал (2003—2005)
- Валянцін Налівайчанка (2005—2006)
- Ігар Ліхавы (2006—2010)
- Раман Бясьсьмертны (2010—2011)
- Віктар Ціханаў (2011—2012)
- Міхаіл Ежэль (2013—2015)
- Валеры Джыгун (2015-2017)
- Ігар Кізім (з 2017)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка амбасады Ўкраіны ў Беларусі (укр.) (рас.)