Ігар Юр’евіч Кізім (па-ўкраінску: Ігор Юрійович Кизим; 20 жніўня 1961, Харкаў) — украінскі дыплямат. Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Ігар Юр’евіч Кізім
па-ўкраінску: Ігор Юрійович Кізім
Амбасадар Украіны ў Беларусі
16 лютага 2017 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар: Уладзімер Гройсман
Папярэднік: Міхаіл Ежэль
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 жніўня 1961 (63 гады)
Харкаў, УССР, СССР
Сужэнец: Обухава Тацяна Міхайлаўна
Дзеці: Арцём, Віталь
Адукацыя:

Жанаты. Жонка — Обухава Тацяна Міхайлаўна. Мае двое сыноў — Арцёма і Віталя.[1]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 20 жніўня 1961 у Харкаве. У 1987 годзе скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т. Шаўчэнкі, факультэт міжнародных адносінаў і міжнароднага права. У 1987—1994 гг. займаўся прыватнай юрыдычнай практыкай, затым у 1994—1995 гг. зьяўляўся навуковым супрацоўнікам Украінскага цэнтру міжнароднай бясьпекі. У 1995—1996 гг. праходзіў стажыроўку ў дэпартамэньце Эўропы і Амэрыкі Міністэрства замежных спраў Украіны.

У 1996—2000 гг. Ігар Кізім займаў пасаду першага сакратара амбасады Ўкраіны ў Францыі, у 2001—2003 гг. — першы сакратар амбасады Ўкраіны ў Нігерыі.

У 2004—2007 гг. — дарадца Дэпартамэнту кантролю над узбраеньнем і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Украіны. Уваходзіў у склад Міжурадавай украінскага-грузінскай камісіі па пытаньнях ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

З 2007 па 2011 гг. зьяўляўся дарадцам амбасады Ўкраіны ў Канадзе. Пасьля стаў начальнікам аддзелу НАТО Дэпартамэнту міжнароднай бясьпекі Міністэрства замежных спраў Украіны. У 2013—2014 гг. працаваў намесьнікам дырэктара Дэпартамэнту міжнароднай бясьпекі МЗС Украіны, а з кастрычніка па сьнежань 2014 году выконваў абавязкі дырэктара гэтага дэпартамэнту.

Зь сьнежня 2014 г. па 2015 — часовы павераны ў справах Украіны ў Вялікабрытаніі, затым — да лютага 2017 — дарадца-пасланьнік амбасады Ўкраіны ў Вялікабрытаніі.[2]

16 лютага 2017 году Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам прызначыў Ігара Кізіма Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.[3] Валодае ангельскай, францускай і расейскай мовамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць