І́гар Дзьмі́трыевіч Ліхавы́ (па-ўкраінску: Ігор Дмитрович Ліховий; нарадзіўся 12 чэрвеня 1957 году, вёска Ўрублёўка, Раманаўскі раён, Жытомірская вобласьць) — украінскі музэйны дзяяч, палітык, дыплямат. Міністар культуры і турызму Ўкраіны ва ўрадзе Юрыя Еханурава.

Ігар Дзьмітрыевіч Ліхавы
па-ўкраінску: Ігор Дмитрович Ліховий
Амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь
6 лютага 2007 — 6 красавіка 2010
Папярэднік: Валянцін Налівайчанка
Наступнік: Раман Бясьсьмертны
2-і Міністар культуры і турызму Ўкраіны
5 кастрычніка 2005 — 1 лістапада 2006
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Папярэднік: Аксана Белазор
Наступнік: Юры Багуцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 чэрвеня 1957 (67 гадоў)
УССР, СССР
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Заслужаны працаўнік культуры Ўкраіны
Заслужаны працаўнік культуры Ўкраіны
Ордэн «За заслугі» III ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені

Жыцьцяпіс

рэдагаваць
  • 1974—1979 — навучаўся ў Адэскім політэхнічным інстытуце, спэцыяльнасьць — інжынэр-электрамэханік. Мае таксама кваліфікацыю сацыёляга.
  • 1979—1985 — Канеўскі электрамэханічны завод «Магніт» (энэргетык цэху, інжынэр-канструктар).
  • 1985—1987 — партыйная праца ў Каневе (інструктар і загадчык аддзелам гарадзкім КПУ).
  • 1987—1989 — 1-ы намесьнік старшыні Канеўскага гарвыканкаму (пытаньні разьвіцьця культуры і спорту, адукацыі, турызму, замежных сувязяў і працы камунальных службаў).
  • Жнівень 1989 — кастрычнік 2005 — дырэктар Канеўскага дзяржаўнага музэю-запаведніку Т. Р. Шаўчэнкі, генэральны дырэктар Шаўчэнкаўскага нацыянальнага запаведніку.
  • 1997 — атрымаў званьне Заслужанага работніка культуры Ўкраіны.
  • Верасень 2004 — травень 2005 — навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Ўкраіны НАН Украіны.
  • Згодна з Указам Прэзыдэнта Ўкраіны ад 5 кастрычніка 2005 году № 1415/2005 быў прызначаны міністрам культуры і турызму Ўкраіны.
  • З 6 лютага 2007 па 6 красавіка 2010 — амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Дзяржаўны службовец 1-га рангу (зь лістапада 2006).

Жанаты, мае двох дзяцей.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

‎ ‎