Татранскі нацыянальны парк (Славаччына)

нацыянальны парк у Славаччыне

Та́транскі нацыяна́льны парк (па-славацку: Tatranský národný park, скарочана TANAP) — адзін зь дзевяцёх нацыянальных паркаў Славаччыны. Знаходзіцца ў Татрах на поўначы цэнтральнай і ўсходняй Славаччыны.

Горы ў парку

Створаны ў 1949 року з мэтаю аховы часткі Заходніх і Ўсходніх Татраў, зьяўляючыся найстарэйшым нацыянальным паркам у краіне. Мае плошчу 738 км² і ахоўную паласу 307 км², агулам 1045 км². Зьмяшчае 600 км турыстычных маршрутаў і 16 абазначаных раварысцкіх дарожак.

У Татранскім нацыянальным парку знаходзіцца найвышэйшая горная вяршыня Славаччыны — Герлахаўскі Шціт вышынёю 2654,4 м н. у. м. Разнастайная флёра і фаўна з многімі эндэмічнымі відамі, уключаючы татранскага высакагорнага казла(sk) і татранскага высакагорнага сурка(sk). Дзьве траціны ахоўванай тэрыторыі пакрытыя яловымі альбо ялова-піхтавымі лясамі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Татранскі нацыянальны парк (Славаччына)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў