Сьнежкі

вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы

Сьне́жкі (па-польску: Śnieżki, па-падляску: Sniếžki[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Сьнежкі
польск. Śnieżki
Сьнежкі
Першыя згадкі: 1637
Мясцовая назва: Sniêžki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Боцькі
Насельніцтва: 64 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 52°36′0″ пн. ш. 23°12′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 23.2° у. д. / 52.6; 23.2Каардынаты: 52°36′0″ пн. ш. 23°12′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 23.2° у. д. / 52.6; 23.2
Сьнежкі на мапе Польшчы
Сьнежкі
Сьнежкі
Сьнежкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Крыж у вёсцы

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары Сьнежкаў ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Сасінах). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія сьв. Станіслава Біскупа ў Мілейчыцах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома, што ўжо ў 17 ст. у Сьнежках існаваў невялікі маёнтак, у якім ў 1674 г. ападткаваныя былі 32 мужыкі. Усе былі уніятамі, а іхняя прыхадзкая царква мясьцілася ў Грузкой. З скасаваньнем царквы ў гэтай вёсцы, мужыкі з Сьнежкаў былі прыпісаныя да царквы ў Косьнай. У 1790 г. было тут толькі 10 хатаў, але вёска хутка разьвівалася ў 19 ст. (у 1875 г. была тут заснаваная першая школа). На пачатку 20 ст. вёска прыналежала ўжо да прыходу ў Сасінах[4]. Праўдападона яшчэ ў 19 ст. тутэйшы маёнтак быў распраданы (ягоным сьледам зьяўляюцца парэшткі сядзібы)[5]. У міжваенны пэрыяд Сьнежкі прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 203 жыхароў (усе праваслаўныя, акрамя 1 расейца выключна беларусы)[6]. У час Другой сусьветнай вайны мясцовыя жыхары заснавалі невялікі атрад савецкай партызанткі ім. Пархоменкі. Пасьля вайны некалькі сем'яў выехала ў Савецкі Саюз[4].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 25 верасьня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Sniêžki. svoja.org Праверана 25 верасьня 2015 г.
  3. ^ MILEJCZYCE – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 25 верасьня 2015 г.
  4. ^ а б Zbigniew Romaniuk, Śnieżki [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 473
  5. ^ Monika Kresa Dzieje wsi Śnieżki (пол.) Gwary polskie. Przewodnik multimedialny pod redakcją Haliny Karaś. Zakład Historii Języka Polskiego i Dialektologii UW, Towarzystwo Kultury Języka. Праверана 25 верасьня 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 25 верасьня 2015 г.