Сьвірыца
рака ў Беларусі
Сьвірыца, Сьвіранка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Страчы (басэйн Нёману). Цячэ ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 6 км. Плошча вадазбору 419 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4‰. Выдатак вады ў вусьці большы за 3 м³/с.
Сьвірыца | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Сьвір |
Вусьце | Страча |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Мядзельскі раён |
Даўжыня | 6 км |
Выцякае з паўночна-заходняга боку возера Сьвіру, за 0,2 км ад паўночнай ускраіны мястэчка Сьвіру, упадае ў Страчу на поўдзень ад вёскі Валодзькаў. Даліна зьвілістая, вузкая, шырынёй 3—8 м. Берагі пераважна пакатыя, вышынёй да 8 м. Вадазбор у межах Нарачанска-Вялейскай нізіны[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 468.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.