Сьвята-Пакроўская царква (Ятвеск)
Царква | |
Сьвята-Пакроўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Ятвеск |
Каардынаты | 52°58′58″ пн. ш. 24°3′10″ у. д. / 52.98278° пн. ш. 24.05278° у. д.Каардынаты: 52°58′58″ пн. ш. 24°3′10″ у. д. / 52.98278° пн. ш. 24.05278° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Сьвята-Пакроўская царква | |
Сьвята-Пакроўская царква на Вікісховішчы |
Сьвя́та-Пакро́ўская царква́ — мураваны праваслаўны храм на хутары Ятвеск Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
рэдагавацьПасьля падаўленьня паўстаньня 1863—1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага за ўдзел у ім маёнтак Ятвеск, якім валодаў Ляскоўскі, быў перададзены царскаму генэрал-маёру Булгарыну. Булгарын вырашыў пабудаваць тут праваслаўны храм[1]. 9 жніўня 1865 году быў гатовы праект будынку. З-за недахопу сродкаў у 1877 годзе быў зроблены новы праект, у якім спрасьцілі званіцу і адмовіліся ад чатырох купалаў па вуглах.
Будынак храма быў пабудаваны ў 1879 годзе з чырвонай цэглы. У 1961 годзе будынак быў перададзены мясцоваму калгасу пад склад, у якім захоўвалі калійныя ўгнаеньні.
У 1993 годзе будынак вярнулі вернікам[2].
Архітэктура
рэдагавацьХрам складаецца з прытвору са званіцай і паўкруглай апсідай. Званіца аднаярусная, васьмерыковая, завершаная шатром. Царква накрытая чатырохсхільным дахам. Аконныя праёмы арачныя, здвоеныя, з паўкалёнамі па баках і плястычна распрацаваным цыбулепадобным заканчэньнем. Дэкор фасадаў уключае арнамэнтальныя паясы, вугольныя лапаткі, нішы. У інтэр’еры перакрыцьце трапезнай плоскае, у асноўным аб’ёме крыжападобнае скляпеньне. Паміж імі арачны праём. У алтарнай частцы разьмешчаны драўляны іканастас[1].