Сьвятая Люцыя

хрысьціянская сьвятая

Сьвятая Люцыя (па-лацінску: Sancta Lucia), або Сьвятая Люцыя з Сыракузаў, у праваслаўі Сьвятая Лукія (каля 283 году — 301) — хрысьціянская сьвятая пакутніца. Дзень шанаваньня — 13 сьнежня.

Сьвятая Люцыя
Дата нараджэньня каля 283[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 304[1]
Месца сьмерці
Прычына сьмерці абезгалоўліваньне[d]
Месца пахаваньня

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Сьвятая Люцыя нарадзілася ў Сыракузах на Сыцыліі прыкладна ў 280-х гадах. Люцыя паходзіла з багатай рымскай сям’і. Пасьля раньняй сьмерці бацькі яе выхоўвала маці Эўтыхія.

Яшчэ ў дзяцінстве яна патаемна дала зарок цноты для служэньня Богу. Калі яна дасягнула шлюбнага ўзросту, маці знайшла ёй жаніха з паганскай сям’і. Дзяўчына зьвярнулася з малітвамі да Бога. Яе маці захварэла, і Люцыя ўгаварыла яе зьвярнуцца да гаючых мошчаў Сьвятой Агаты ў Катаніі. Люцыя суправаджала маці, і пасьля ўрачыстага набажэнства ўначы да яе зьявілася Сьвятая Агата, якая заявіла, што малітвы Люцыі выратавалі маці, і прадракла тое, што сваёю цнотай дзяўчына пабудуе Божы храм.

Пасьля цудоўнага аздараўленьня маці блаславіла дачку на хрысьціянскі подзьвіг. Аднак рашэньне застацца ў цноце і раздача маёмасьці бедным не спадабаліся яе жаніху. Ён абвінаваціў дзяўчыну перад судом у падмане, растратах і распаўсюдзіце хрысьціянства, забароненага імпэратарам Дыяклетыянам. На судзе Люцыя прызналася, што зьяўляецца хрысьціянкай і гэтым разьюшыла судзьдзю. Ён загадаў ззачыніць яе ў публічным доме. Аднак здарыўся цуд — ніхто не здолеў зрушыць сьвятую з месца. Вакол дзяўчыны запалілі вогнішча, а саму яе палівалі алеям. Вогнішча не прычыніла ёй шкоды. Тады судзьдзя загадаў перарэзаць ёй горла. Але і пасьля гэтага яна заставалася жывой, пакуль не паспавядалася сьвятару. Паміраючы, сьвятая суцяшала хрысьціян і прадракла хуткі канец ганеньняў.

Сьвятая Люцыя памерла 13 сьнежня 304 году. Праз некалькі месяцаў адмовіўся ад пасады імпэратар Дыяклетыян. У 312 годзе імпэратарам стаў Канстанцін I Вялікі, які спыніў ганеньні на хрысьціян і сам прыняў хрысьціянства.

Існуюць дзьве традыцыі захаваньня мошчаў Сьвятой Люцыі. Паводле першай, яны 400 гадоў захоўваліся на Сыцыліі, пасьля былі перапраўлены на Апэнінскі паўвостраў і ў выніку да пач. XII ст. апынуліся ў адным з кляштароў Шпаерскай дыяцэзыі. Паводле другой, яны захоўваліся ў Канстантынопалі. У 1204 г. пад час трэцяга крыжовага паходу іх захапілі вэнэцыянцы. У 1513 годзе галава сьвятой была перададзена катэдры Буржа. У XVIII ст. частку рукі направілі ў Рым папе Бэнэдыкту XIII.

Шанаваньне

рэдагаваць

Сьвятая Люцыя шануецца ўсімі хрысьціянамі. Лічыцца заступніцай сьляпых і хворых на вочы, хворых дзяцей. Культ сьвятой шырока распаўсюджаны ў Італіі, асабліва ў Вэнэцыі. Дзень узьнясеньня Сьвятой Люцыі (13 сьнежня) шырока сьвяткуецца ў Швэцыі, у Сэнт-Люсіі зьяўляецца нацыянальным сьвятам.

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118819623 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць