Сьвятая Агата
Сьвятая Агата (па-лацінску: Sancta Agatha 8 верасьня 235 - 5 лютага 261), у праваслаўі Сьвятая Агафія — хрысьціянская сьвятая пакутница. Дні шанаваньня — 5 лютага (каталіцкая царква), 18 лютага (праваслаўная царква).
Сьвятая Агата | |
Сьвятая | |
---|---|
Нарадзілася | 8 верасьня 235 |
Памерла | 5 лютага 261[1][2] (25 гадоў) |
Дзень памяці | 5 лютага[3] |
Жыцьцё і пакуты
рэдагавацьМартырыі Сьвятой Агаты склаліся ў пэрыяд сярэднявечча. Паводле легенд, яна паходзіла з багатай сям'і з Катаніі на востраве Сыцылія. У маладосьці прыняла хрысьціянства і захоўвала цноту. Аднак у яе закахаўся нехта Квінтыліян, які пачаў судовы перасьлед сьвятой. Агата вытрымала зневажэньне публічным домам, турмой і катаваньнямі, у тым ліку разарваньне і адразаньне грудзей. Яе падтрымлівалі малітвы і бачаньні Сьвятога Пятра.
Пад час чарговага катаваньня пачаліся вывяржэньне вулькану Этна і землятрус. Насельнікі Катаніі запатрабавалі спыніць зьдзек. Сьвятая Агата вярнулася ў вязьніцу, дзе і памерла з малітвай на вуснах (прыкладна 251 г.).
Шанаваньне
рэдагавацьНайстаражытнейшыя зьвесткі пра культ Сьвятой Агаты адносяцца да VI стагодзьдзя. Але мартырый Сьвятой Люцыі ўзгадвае пакланеньне мошчам Сьвятой Агаты ўжо ў пачатку IV стагодзьдзя Сьвятая Агата шануецца ўсімі хрысьціянамі. Лічыцца заступніцай жанчын, якія церпяць ад сэксуальных дамаганняў, ахоўвае ад пажараў, апякунка ад хваробаў свойскай жывёлы.
Згодна з традыцыяй, у дзень яе ўспаміну асьвячаецца «хлеб сьвятой Агаты», а таксама вада і студні.
Сьвяты ў гонар Агаты шырока распаўсюджаны на Сыцыліі, Мальце, Краіне Баскаў і г. д.
Атрыбуты шанаваньня - кветкі лілеі, пальмавыя галіны, званы. На абразах і ў жывапісу часта малюецца з адрэзанымі грудзямі на падносе.
Галерэя
рэдагаваць-
Малюнак XVI ст.
-
Святая Агафія на праваслаўным абразе
-
Скульптура Сьвятой Агаты (Мальта)
-
Сьвята у гонар Агаты ў Катаніі
-
Сьвяточная выпапечка ў форме грудзі
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСьвятая Агата — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сьвятая Агата, панна і мучаніца
- Сьвятая Агата на партале Гарадзенскай дыяцэзыі(недаступная спасылка)
- Сьвятая Агата на catholic.org
- Сьвятая пакутніца Агафія
- ^ Agatha of Sicily // https://pantheon.world/profile/person/Agatha_of_Sicily
- ^ Агафия (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 133.
- ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 24.