Бурж
Бурж (па-француску: Bourges) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Шэр у рэгіёне Цэнтар-Валь дэ Люар. Гістарычная сталіца герцагства Бэрыйскага. Насельніцтва гораду на 2013 год складала 67 189 чалавек.
Бурж | |||||
франц. Bourges | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Цэнтар-Валь дэ Люар | ||||
Дэпартамэнт: | Шэр | ||||
Кіраўнік: | Yann Galut[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 169 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 67 189 чал. (2013) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 18000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°5′1″ пн. ш. 2°23′44″ у. д. / 47.08361° пн. ш. 2.39556° у. д.Каардынаты: 47°5′1″ пн. ш. 2°23′44″ у. д. / 47.08361° пн. ш. 2.39556° у. д. | ||||
Бурж | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ville-bourges.fr/ |
Гісторыя
рэдагавацьДа прыходу рымлянаў ўмацаваны Аварык быў адным з найважнейшых гарадоў Галіі, цэнтрам кельцкага племені бітурыгаў. Па некаторых ацэнках селішча мела каля 40 тысяч жыхароў. У 52 годзе да н. э. Вэрцынгеторыг мужна абараняў яго ад Юліюса Цэзара, падчас аблогі Аварыка. Дыёклетыян зрабіў Аварык сталіцай правінцыі Аквітанія Першая.
Карл Вялікі меў ласку да Буржа й аднавіў ягонае значэньне як сталіцы Аквітаніі. Горад быў буйным рэлігійным цэнтрам Сярэднявечча; першы бурскі біскуп, сьвяты Урсын, як лічыцца, жыў яшчэ ў III стагодзьдзі. У палітычным дачыненьні сярэднявечны Бурж быў галоўным горадам герцагаў Бэрыйскіх. Такія грамадзяне Буржа, як Жак Кёр, ня мелі ў Францыі супернікаў па багацьцю.
На зыходзе Стогадовай вайны Карл VII трымаў у 1422—1437 гадох у Буржы свой двор; тут жа ў яго нарадзіўся сын, будучы Людовік XI, які заснаваў у Буржы ўнівэрсытэт, які праіснаваў да Францускай рэвалюцыі. У гэтым унівэрсытэце выкладаў знакаміты юрыст Куяцыюс. Менавіта ў Буржы зьвярнуўся да вучэньня Лютэра Жан Кальвін. У 1849 годзе ў Буржы праходзіў палітычны працэс Блянкі, Люі Бляна, Распайля і іншых па справе аб травеньскім замаху 1848 году.
Славутасьці
рэдагавацьУ Буржы захавалася шмат помнікаў сярэднявечнага мастацтва. Сусьветнай славай карыстаецца катэдральны сабор сьв. Стэфана — адзін з найчысьцейшых узораў гатычнага стылю, пабудаваны ў XIII стагодзьдзі ўсяго за паўстагодзьдзя, што па тых часах было вельмі сьціснутым тэрмінам. Вітражы сабору — адны з найлепшых па захаванасьці й якасьці выкананьня. У крыпце маецца пахавальня герцагаў Бэрыйскіх. У 1992 годзе Бурскі сабор аб’яўлены помнікам Сусьветнай спадчыны чалавецтва.
Акрамя таго, захаваліся палац арцыбіскупа, будынак прэфэктуры, ратушы, дзьве вартавыя вежы рымскага паходжаньня й палац Жака Кёра — адзін з самых бліскучых помнікаў сярэднявечнага грамадзянскага дойлідства ў Эўропе.
Гарады-сябры
рэдагавацьУраджэнцы
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ База зьвестак францускіх камунаў — Institut national de l'information géographique et forestière.