Сьвятая Жамойція (карціна Станіслава Яроцкага)
«Сьвятая Жамойція» — карціна Станіслава Яроцкага, намаляваная ў 1910 годзе.
Сьвятая Жамойція | |
Польская мова: Żmudź Święta, Летувіская мова: Šventoji Žemaitija | |
Мастак | Станіслаў Яроцкі |
---|---|
Год | 1910 |
Тып | алей, палатно |
Памеры | 97 × 150 |
Месцазнаходжаньне | Музэй Арсэ, Парыж |
Апісаньне
рэдагавацьАдна з самых вядомых карцін Станіслава Яроцкага — нэарамантычны пэйзаж «Сьвятая Жамойція», дзе ён намаляваў залітыя сонцам палі й гаі нізіны зь зялёнымі лугамі й сьпелай збажыной. На пярэднім пляне ён намаляваў літоўскія крыжы – сымбалі нацыянальнага духу, пакутаў і ўваскрашэньня нацыі.
Уплыў
рэдагавацьУ 1901 годзе Станіслаў Яроцкі напісаў артыкул аб драўляных прыдарожных крыжах на тэрыторыі Літвы й Жамойці, вылучыў стыль крыжоў у асблівы «літоўска-жамойцкі» й параўнаў гэты стыль з закапанскім[1]. Цікавасьць Станіслава Яроцкага да прыдарожных крыжоў і каплічак натхніла іншых дасьледнікаў на вывучэньне дадзенай зьявы[2][3], распаўсюджанай на тэрыторыі сучаснай Летувы й Заходняй Беларусі. Мастак Антанас Жмуйдзінавічус малюе ў 1910 годзе карціну «Dzūkų kaimelis»[a], дзе каля дрэва бачым прыдарожны крыж [4]. У 1913 годзе Антанас Жмуйдзінавічус стварыў карціну «Regėjimas»[b][5], дзе на фоне Пагоні, што ўзыходзіла нібы сонца, стаялі прыдарожныя крыжы, што сымбалізавала, як пашану традыцыям, так і адраджэньне летувіскага народу. Мікалоюс Чурлёніс стварыў у 1909 годзе асобную карціну прысьвечаную прыдарожным крыжам «Žemaičių kapinės»[c][6]. Архэёляг і этнограф Міхал Брэнштэйн(pl) пад уплывам Яроцкага напісаў працу «Krzyże i kapliczki żmudzkie: materyały do sztuki ludowej na Litwie»[d][7]
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Па-беларуску назва гучыць, як “Хутар у Дзукіі”, па-польску “Przysiółek w Dzukii”
- ^ Па-беларуску назва гучыць, як “Візыя” ці “Зданьне”, па-польску “Wizja”
- ^ Па-беларуску назва гучыць, як “Жамойцкія могілкі”, па-польску “Cmentarz żmudzki”
- ^ Па-беларуску назва гучыць, як “Жамойцкія крыжы і каплічкі: матэрыялы да народнага мастацтва на Літве”
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Jarocki St., Krzyże na Żmujdzi i Litwie, «Tygodnik Ilustrowany» 1901, nr 18.
- ^ Inesa Szulska Współpraca wileńskiego artysty i publicysty Stanisława Jarockiego z «Tygodnikiem Ilustrowanym» (1899—1914) Rocznik historii prasy polskiej T. XXV (2022) Z. 3 (67), ISSN 1509-1074, s. 35.
- ^ Laima Laučkaitė, Vilniaus dailė XX amžiaus pradžioje, Vilnius: Baltos lankos, 2002, 207 p., p. 81.
- ^ Dzūkų kaimelis
- ^ Regėjimas
- ^ Litewska opowieść Mikalojusa Konstantinasa Čiurlionisa
- ^ Michał Eustachy Brensztejn, Krzyże i kapliczki żmudzkie: materyały do sztuki ludowej na Litwie, Kraków, 1906.