Цымэрбуда
Цымэрбуда (ням. Cimmerbude[1]; афіцыйная расейская назва з 1946 году — Сьветлы, рас. Светлый) — места ў Расейскай Федэрацыі, на паўночным беразе Сьвежай затокі. Адміністрацыйны цэнтар Сьветлаўскае мескае акругі Калінінградзкае вобласьці. Знаходзіцца за 30 км на захад ад Караляўцу (Калінінграду).
Цымэрбуда лац. Zimmerbude | |||||
рас. Светлый | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1640 | ||||
Места з: | 1955 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Калінінградзкая вобласьць | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 5 м н. у. м. | ||||
Нацыянальны склад: | расейцы — 80,5 %, беларусы — 12,1 % | ||||
Тэлефонны код: | 40152 | ||||
Паштовы індэкс: | 238340 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°41′0″ пн. ш. 20°8′0″ у. д. / 54.68333° пн. ш. 20.13333° у. д.Каардынаты: 54°41′0″ пн. ш. 20°8′0″ у. д. / 54.68333° пн. ш. 20.13333° у. д. | ||||
Цымэрбуда | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://светлый.рф/ |
Назва
рэдагавацьНазва паселішча ўтварылася ад спалучэньня двух нямецкіх словаў: zimmer 'пакой' і buda 'лава', то бок «хаціна».
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню ўпамінаецца ў 1640 годзе. Да 1944 году існавала як ціхая вёска на беразе затокі, дзе галоўнай дзейнасьцю жыхароў былі лоўля рыбы і рэлігійныя абрады. 1 красавіка 1901 году Цымэрбуда разам з суседнімі вёскамі Пайзэ й Нэплекен з 1500 жыхароў стварылі мескую царкоўную суполку і выкупілі маленькую царкву, якую два гады раней збудавала парафія Мэдэнава ў Цымэрбудзе як сваю філію.
У 1920-я гады ў Цымэрбудзе збудавалі школу, і ўжо ў пачатку Другое сусьветнае вайны паселішча было даволі актыўным, хоць і маленькім. Тут былі пякарня, карчма, крама, гатэль з назвай «Вальдшлосген», што тлумачыцца як «Лясная замкавая хата». Колькасьць насельніцтва даваеннай Цымэрбуды была 742 чалавекі.
Каля 1944—1945 гадоў паселішча захапілі войскі СССР, як і ўсе астатнія месты ў колішняй Усходняй Прусіі. У 1947 годзе вёсу перайменавілі ў Сьветлае, а ў 1955 годзе яна стала местам. Цяпер гэта прамысловы спадарожнік Караляўцу, дзе працуюць порт, рыбаапрацоўваючы цэнтар і суднавэрф.
Месты-сябры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Палмайтис Л. Предложение по научной русификации исконных наименований перешедшей в состав России северной части бывшей Восточной Пруссии. — Европейский институт рассеянных этнических меньшинств, 2003. С. 47.
- ^ Маладзечна ўстанавіла партнёрскія адносіны з горадам Светлы Калінінградскай вобласці Расіі, Рэгіянальная газета