Возера
Сьверзна
Краіна Беларусь
Плошча 0,38 км²
Плошча вадазбору 10 км²
Максымальная глыбіня 10,1 м
Найбольшая даўжыня 1,7 км
Найбольшая шырыня 0,35 км
Даўжыня берагавой лініі 4,48 км
Вышыня над узроўнем мора 158 м[1]
Аб’ём вады 1,44 млн м³
Каардынаты 54°58′49.52″ пн. ш. 28°26′43.15″ у. д. / 54.9804222° пн. ш. 28.4453194° у. д. / 54.9804222; 28.4453194Каардынаты: 54°58′49.52″ пн. ш. 28°26′43.15″ у. д. / 54.9804222° пн. ш. 28.4453194° у. д. / 54.9804222; 28.4453194
Сьверзна на мапе Беларусі
Сьверзна
Сьверзна
Сьверзна

Сьверзна — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 23 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Навасёлкі.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Ушача. Плошча Сьверзны складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня возера — 10,1 м. Даўжыня возера — 1,7 км, найбольшая шырыня — 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,48 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,44 млн м³, плошча вадазбору возера — 10 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—9 м і знаходзяцца пад лесам. На поўдні і паўднёвым усходзе вышыня схілаў складае 10—12 м. Берагі возера нізкія, знаходзяцца пад хмызьняком. На паўднёвым усходзе берагі зьліваюцца з схіламі.

На возеры ёсьць 4 затокі. На поўначы і паўночным захадзе шырыня поймы складае да 25 м. Пойма тарфяністая, знаходзіцца пад хмызьняком і лесам.

Найбольшыя глыбіні знаходзяцца ў паўночнай частцы возера. Дно вадаёма да глыбіні 2—3,5 м высланае пяском. На большых глыбінях дно высладае сапрапэлем.

Возера зарастае надводнай расьліннасьцю да глыбіні 1,5 м, шырыня паласы зарастаньня складае 15 м. Гарлачыкі і рдзесты пашыраныя да глыбіні 3 м.

На паўночным захадзе Сьверзна злучанае пратокай з ракой Ушача.

  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1