Цэркарыёз

(Перанакіравана з «Сьверб плыўца»)

Цэркарыё́з (ад грэц. κέρκοςхвост) — запаленьне скуры ў выніку заражэньня лічынкамі глістоў ад вадаплаўных птушак і мяккуноў. Найчасьцей здараецца ў цёплую пару году. Ускладненьне хваробы ў выніку паўторнага заражэньня выклікае запаленьне лёгкіх і кровазьліцьцё ў лёгкія[1]. Іншыя назовы хваробы: сьверб плыўца, сьверб купальшчыка, водны скурны сьверб, скурны шыстасамоз, шыстасамны (цэркарыяльны) дэрматыт[2].

Сьверб плыўца на нагах

Папярэджаньне

рэдагаваць

Прадухіленьню хваробы спрыяе пазьбяганьне зарослай водмелі пры купаньні, мыцьці бялізны, гульнях і рыбалцы. Купацца бясьпечней на абсталяваным пляжы. Лавіць рыбу — зь берага, лодкі і моста. Варта ўнікаць заплыву ў месцы падкорму вадаплаўных птушак і пасяленьня рачных смаўжоў. Карысна абмяжоўваць знаходжаньне ў вадзе 5 хвілінамі. Пасьля купаньня варта старанна выціраць скуру ручніком і адразу замяняць прамоклае адзеньне. Пры хаджэньні басанож па водмелі і мокрай траве варта старанна выціраць ногі кожныя 2 хвіліны. Пры больш працяглым знаходжаньні ў вадзе (на працы ў сажалкавай гаспадарцы) мае выкарыстоўвацца ахоўнае адзеньне і абутак. Таксама карысна наносіць на скуру мазь на аснове дымэтыльфталяту і дыэтыльталюаміду, што засьцерагае ад пранікненьня лічынак цягам 1,5 гадзіны[3].

Чыньнікі

рэдагаваць

Заражэньню спрыяе наведваньне забруджаных арганічнымі і побытавымі адкідамі, стаячых вадаёмаў з багатай расьліннасьцю, дзе водзяцца рачныя смаўжы і плаваюць птушкі[3].

Хвароба спачатку выяўляецца праз пачырваненьне, паколваньне і сьверб скуры. Празь некалькі гадзінаў на скуры ўзьнікаюць высыпка ў выглядзе крапіўніцы і гнойныя пухіры. Таксама адзначаюцца слабасьць, запамарока, парушэньне сну, ліхаманка і сухі кашаль[4].