Сылескія клёцкі
Сылезкія клёцкі (па-польску: Kluski śląskie, белыя, гумовыя, па-нямецку: schlesische Kartoffelklöße) — від клёцак, прыгатаванай бульбы[1] і бульбяной мукі (крухмалу). Фармуюцца ў моцна пляскатыя шарыкі з заглыбленьнем, вараць у падсоленай кіпячай вадзе.
Сылезкія клёцкі | |
Сылезкія клёцкі | |
Іншыя назвы | Клёцкі белыя |
---|---|
Тып | Клёцкі |
Нацыянальная страва | польская |
Паходжаньне | Польшча |
Рэгіён | Усходняя Эўропа |
Дата зьяўленьня | Сылезія |
Асноўны складнік | бульба |
Распаўсюджаныя складнікі | мука |
Папулярныя ў Дольнай і Горнай Сылезіі[1].
Сылезскія клёцкі гатуюць з варанай бульбы, якую таўкуць на камы і пасыпаюць трохі сольлю. Суадносіны бульбы і мукі прыкладна 4:1 ці 3:1.
Па жаданьні таксама дадаюць сырыя яйкі[1][2]. Часьцей за ўсё гатовыя клёцкі маюць шырыню каля 4-5 см і вышыню 2,5 см[1]. У залежнасьці ад гатунку выкарыстанай бульбы і колеру яечнага жаўтка яны бываюць бела-крэмавымі, зьлёгку жоўтымі або нават колеру жаўтка.
Заглыбленьні ў клёцках, акрамя дэкаратыўнай функцыі, выконвае яшчэ і ролю месца, дзе кладуць соўс, пададзены да стравы. «Дзірка» таксама дапамагае страве раўнамерна прыгатавацца.
Звараную бульбу яшчэ гарачай таўкуць, праціскаюць праз прэс або здрабняюць у кухонным камбайне, а пасьля злучаюць з астатнімі інгрэдыентамі[2]. Са замешанага цеста фармуецца рулет, які потым разразаецца на кавалкі і пасьля надаецца патрэбная форма[2]. Характэрная «дзірка» робіцца пальцам[1]. Сфармаваныя такім чынам клёцкі адварваюць у падсоленай вадзе.
-
Вараная бульба і бульбяная мука (крухмал)
-
Працісканьне варанай бульбы праз прэс
-
Фармаваньне клёцак
-
Фармаваньне клёцак
Як падаваць
рэдагавацьСылезскія клёцкі падаюцца асабліва як дадатак да запечаных мясных страў з соўсам (у Горнай Сылезіі, асабліва з рулядамі) або з прыгатаванай рознымі спосабамі капустай[1]. Яны таксама могуць падавацца ў якасьці асноўнага стравы, запраўленай растопленым салам. Сылезскія клёцкі таксама можна падаваць салодкімі са сьмятанай, цукрам або варэньнем.
У Горнай Сылезіі, дзе робяць белыя і чорныя клёцкі, іх падаюць да абеду на асобных талерках.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е Сылезкія клёцкі белыя клёцкі), Lista produktów tradycyjnych (woj. opolskie), Ministerstwo Rolnictwa i Rozwoju Wsi
- ^ а б в 1.6.1. Ciasta wyrabiane na stolnicy (hasło «kluski śląskie»). W: Małgorzata Konarzewska: Technologia gastronomiczna z towaroznawstwem: podręcznik do nauki zawodu kucharz w technikum i szkole policealnej. Wyd. 2011. T. 2. REA s.j., s. 41. ISBN 978-83-7141-980-5.
Літаратура
рэдагаваць- Aneta Majkowska, Polszczyzna mówiona mieszkańców Częstochowy, WSP, Częstochowa 2000, ss.149-158