Чорныя клёцкі
Чорныя клёцкі (па-польску: Kluski czarne, польскія, цёртыя, шэрыя, жалезныя) — від клёцак, прыгатаваных з сырой і варанай бульбы. Чорныя клёцкі фарміруюуь у моцна пляскатыя шарыкі з ўаглыбленьнем. Іх вараць у падсоленай кіпячай вадзе. Гэта страва, тыповая для кухні Горнай Сылезіі. Вядомы яны і ў іншых рэгіёнах Польшчы — адсюль разнастайнасьць рэгіянальных назваў.
Чорныя клёцкі | |
Чорныя клёцкі | |
Іншыя назвы | Клёцкі польскія, шэрыя, цёртыя, жалезныя |
---|---|
Тып | Клёцкі |
Нацыянальная страва | польская |
Паходжаньне | Польшча |
Рэгіён | Усходняя Эўропа |
Дата зьяўленьня | Сылезія |
Асноўны складнік | бульба |
Распаўсюджаныя складнікі | мука |
Часьцей за ўсё чорныя клёцкі выкарыстоўваюць як дадатак да мяса і соўсам, але могуць падаваць і як самастойную страву. Часам іх падаюць, напрыклад, са смажаным вэнджанай сьвінінай[1].
Гатуецца са звараный былбы і нацёртай на тарцы сырой бульбы ў прапорцыі (да таго як зварыць і нацерці) 1:1[2]. Па жаданьні дадаецца мука. Традыцыйна для зьліву вады з цёртай бульбы выкарыстоўваецца адмыслова падрыхтаваная тканіна (мяшок), у якую яе зьмяшчаюць, а затым адціскаюць ваду. Пасьля таго, як вада адстаялася, яе акуратна зьліваюць і зьбіраюць крухмал, які застаўся на сьценках посуду[2]. Крухмал дадаюць у цеста[1][2]. Звараную частку бульбы яшчэ гарачай адціскаюць прэсам ці таўкуць[2].
Для атрыманьня максымальна цёмнага колеру клёцкаў выкарыстоўваюць такія прыёмы, як пакіданьне цёртай бульбы на некалькі гадзін на паветры, пакуль яна не пацямнее (хуткасьць зьмены колеру залежыць ад гатунку бульбы) або пакіданьне ўжо сфармаваных клёцкаў на цэлыя суткі перад гатаваньнем.
Чорныя клёцкі часьцей за ўсё падаюць на вячэру разам з сылезкімі клёцкамі ў асобных талерках. Іх часта гарніруюць топленым салам і скваркамі. Таксама іх можна разагрэць на патэльні, у выніку чаго на іх зьявіцца залацістая скарыначка.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Lidia Przymuszała, Dorota Świtała-Trybek, Leksykon dziedzictwa kulinarnego Śląsk, артыкул «Czarne kluski», 2021, isbn978-83-7395-919-4, Wydanie I, Uniwersytet Opolski, с. 137
- ^ а б в г 419. Kluski czarne (mieszane)". W: Elżbieta Łabońska: Śląska kucharka doskonała. Wyd. I, dodruk. Katowice: Videograf II Sp. z o.o., październik 2009, s. 222. ISBN978-83-7183-667-1.
Літаратура
рэдагаваць- Aneta Majkowska, Polszczyzna mówiona mieszkańców Częstochowy, WSP, Częstochowa 2000, ss.149-158