Сушча

вёска ў гміне Міхалова Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы

Су́шча (па-польску: Suszcza, на мясцовай беларускай гаворцы: Су́шча[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Сушча
польск. Suszcza
Сушча
Дата заснаваньня: 1798
Мясцовая назва: Сушча
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 45 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′5″ пн. ш. 23°40′13″ у. д. / 52.93472° пн. ш. 23.67028° у. д. / 52.93472; 23.67028Каардынаты: 52°56′5″ пн. ш. 23°40′13″ у. д. / 52.93472° пн. ш. 23.67028° у. д. / 52.93472; 23.67028
Сушча на мапе Польшчы
Сушча
Сушча
Сушча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Побач зь вёскай працякае рака Нараў.

Крыжы ў вёсцы.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]). Невялікая частка насельніцтва вёскі каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Марыі і сьв. біскупа Станіслава ў Нараве[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Гісторыя

рэдагаваць

Сушча была заснаваная як вёска вялікакняскіх мужыкоў ялоўскага стараства ў 18 ст., а ўпершыню ў дакумэнтах ўзгадваецца толькі ў 1798 г. (налічвала тады 11 хатаў)[2]. У 1857 г. пражывалі тут 102 чалавекі, але ў выніку эпідэміяў тыфу і халеры на пачатку 60-х гадоў 19 ст., насяленьне зьменшылася да 16 чалавек у 1869 г.. 95% жыхароў Сушчы падалося ў бежанства ў Расею ў час Першай сусьветай вайны, адкуль вярталася ажно до 1922 г.[5]. У міжваенны пэрыяд Сушча прыналежала да гміны Тарнаполь Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 152 жыхароў (усе праваслаўныя, 6 запісаных палякамі, 136 беларусамі)[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Сушча была далучаная да гміны Міхалова.

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ а б Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 47 Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
  3. ^ Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
  4. ^ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Parafie. Archidiecezja Drohiczyńska. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
  5. ^ Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.