Сусеград

крэпасьць у Харватыі
крэпасьць
Сусеград
па-харвацку: Susedgrad
Краіна Харватыя
Месцазнаходжаньне Podsused – Vrapče[d][1]
Каардынаты 45°49′16″ пн. ш. 15°49′51″ у. д. / 45.82111° пн. ш. 15.83083° у. д. / 45.82111; 15.83083Каардынаты: 45°49′16″ пн. ш. 15°49′51″ у. д. / 45.82111° пн. ш. 15.83083° у. д. / 45.82111; 15.83083
Тып будынка умацаваньне
Першае згадваньне IX стагодзьдзе
Дата заснаваньня XIII стагодзьдзе і XIV стагодзьдзе
Дата скасаваньня XVII стагодзьдзе
Статус Register of Cultural Goods of Croatia[d][2]
Сусеград на мапе Харватыі
Сусеград
Сусеград
Сусеград
Сусеград на Вікісховішчы

Сусеград (па-харвацку: Susedgrad) — гістарычная крэпасьць, існавала ў горадзе Заграб у Харватыі.

Гісторыя

рэдагаваць

Крэпасьць Сусеград была пабудавана ў стратэгічна значным месцы на паўднёва-заходнім схіле гары Мядзьведніца, побач з Мядзьведградам і Самаборам. Падчас археалягічных раскопак на тэрыторыі крэпасьці былі выяўленыя пахаваньні часоў IX стагодзьдзя. У пахаваньні жаўнера быў знойдзены жалезны меч з бронзавымі ўстаўкамі, які знаходзіўся на поясе жаўнера.

У гістарычных крыніцах Сусеград упершыню згадваецца ў 1316 годзе, калі крэпасьць была падораная каралём Вугоршчыны і Харватыі Карлам Робэртам аднаму з фэадалаў. Пасьля крэпасьць належала шматлікім шляхетным радам. Адным з найбольш вядомых гаспадароў крэпасьці быў Франьё Тахі.

У 1530 годзе з-за небясьпекі турэцкага ўварваньня крэпасьць была значна ўмацавана і перабудаваная. У 1573 годзе крэпасьць знаходзілася ў эпіцэнтры сялянскага паўстаньня.

Крэпасьць была пакінутая пасьля пажару, які адбыўся ў XVII стагодзьдзі, і на сёньняшні дзень яна знаходзіцца ў руінах. Крэпасьць не была адноўлена з-за страты стратэгічнага значэньня.

У цяперашні час захаваліся руіны ўмацаваньняў і двара, а некаторыя з каменных і керамічных знаходак, у асноўным з XV і XVI стагодзьдзяў, захоўваюцца ў Музэі гісторыі Харватыі.

У 30-я гады XX стагодзьдзя быў распрацаваны праект па рэканструкцыі крэпасьці і стварэньне турыстычнай зоны з шматлікімі трасамі, лаўкамі і садамі. Аднак праект так і не быў рэалізаваны[3]. Сусеград зьяўляецца культурнай спадчынай Рэспублікі Харватыя[4].

  1. ^ а б в OpenStreetMap (мн.) — 2004.
  2. ^ а б https://registar.kulturnadobra.hr/#/details/Z-7528
  3. ^ Susedgrad. www.medvednica.info. Праверана 2018-09-23 г. Архіўная копія ад 2018-09-23 г.
  4. ^ Ministarstvo kulture Republike Hrvatske - KULTURNA BAŠTINA  -  Registar kulturnih dobara. www.min-kulture.hr. Праверана 2018-09-23 г. Архіўная копія ад 2018-09-23 г.