Харвацкі гістарычны музэй

гістарычны музэй у Загрэбе, Харватыя

Харвацкі гістарычны музэй (па-харвацку: Hrvatski povijesni muzej) — дзяржаўны гістарычны музэй у сталіцы Харватыі Загрэбе; значны збор прадметаў і матэрыялаў па харвацкай гісторыі, навукова-дасьледчы і культурны цэнтар краіны.

Харвацкі гістарычны музэй
па-харвацку: Hrvatski povijesni muzej
Месцазнаходжаньне ЗагрэбХарватыя
Адрас Харватыя: Загрэб, вул. Маташэва, 9
Велічыня калекцыі 300 000
Створаны 1846 г.
Дырэктар Анкіца Панджыч
Геаграфічныя каардынаты 45°48′57″ пн. ш. 15°58′21″ у. д. / 45.81583° пн. ш. 15.9725° у. д. / 45.81583; 15.9725Каардынаты: 45°48′57″ пн. ш. 15°58′21″ у. д. / 45.81583° пн. ш. 15.9725° у. д. / 45.81583; 15.9725
Харвацкі гістарычны музэй на мапе Харватыі
Харвацкі гістарычны музэй
Харвацкі гістарычны музэй
Харвацкі гістарычны музэй
hismus.hr/en (харв.)​ (анг.)

Агульная інфармацыя

рэдагаваць

Будынак музэю — палац Войкавіч-Оршыч-Раўх (Vojković-Oršić-Rauch), адзін з самых каштоўных помнікаў архітэктуры барока ў Загрэбе і ўсёй краіне, быў узьведзены напрыканцы XVIII стагодзьдзя. На працягу гісторыі палац быў сямейным гняздом некалькіх шляхетных харвацкіх сем’яў, не раз мяняў уладальнікаў, пакуль у 1930-х гадах горад не набыў будынак у апошняга прыватнага ўласьніка. Пасьля ў будынку знаходзілася рэзыдэнцыя мэра Загрэба, а з 1959 году — частка Харвацкага гістарычнага музэю.

Рэжым працы музэйнай установы:

з панядзелка па пятніцу — з 10.00 да 18.00;
па суботах і нядзелях — з 10.00 да 13.00;
зачынены на сьвяты і ў сьвяточныя дні.

Гісторыя

рэдагаваць

Харвацкі гістарычны музэй у Заграбе лічыцца правапераемнікам Нацыянальнага музэю Харватыі, заснаванага ў 1846 годзе.

У 1959 годзе ў палацы Войкавіч-Оршыч-Раўх разьмясціўся Гістарычны музэй Харватыі. Разам з незалежнасьцю Харватыі ў 1991 годзе быў аб’яднаны з Музэем Рэвалюцыі (Muzej revolucije naroda Hrvatske), пасьля зьявілася новая музэйная ўстанова — Харвацкі гістарычны музэй, які з тых часоў зьяўляецца галоўным гістарычным музэем краіны.

Акрамя барочнага палаца на вул. Матошава, частка экспазыцыі Харвацкага гістарычнага музэю разьмешчана ў павільёне Мештравіча (па-харвацку: Meštrovićev paviljon); музэй, акрамя таго, мае бібліятэку, дзе ажыццяўляецца навукова-дасьледчую і выдавецкая дзейнасьць. Музэйная ўстанова кіруе філіялам — мэмарыяльным музэем Івана Горана Кавачыча ў сяле Лукаўдол (Lukovdol) у Горскім Котары (Прыморска-Горанская жупанія).

Экспазыцыі

рэдагаваць

Фонды Харвацкага гістарычнага музэю налічваюць больш за 200 000 экспанатаў. Музэйныя калекцыі ўключаюць 15 аддзелаў:

  • збор дакумэнтаў № 1;
  • збор дакумэнтаў № 2;
  • калекцыя твораў мастацтва ХХ стагодзьдзя;
  • сакральны збор;
  • збор фотаздымкаў, стужак і нэгатываў;
  • гэральдычна-сфрагістычная калекцыя;
  • калекцыя халоднай зброі;
  • калекцыя каменных помнікаў, нумізматыкі і археалягічных артэфактаў;
  • калекцыя узнагарод, мэдалёў, ганаровых знакаў і значкоў;
  • збор прадметаў побыту;
  • калекцыя твораў жывапісу, графікі і скульптуры;
  • зьмяшаная калекцыя;
  • калекцыя агнястрэльнай зброі;
  • збор сьцягоў;
  • калекцыі форменнай вопраткі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Харвацкі гістарычны музэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў