Клубніцы

кветкавыя расьліны роду суніцы
(Перанакіравана з «Суніцы мускусныя»)

Клубні́цыкветкавыя расьліны роду суніцы.

Клубніцы
Ягаднік (Чэхія, 2011 год)
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
ПадцарстваЗялёныя
ГрупаСтрэптафіты
ТыпВышэйшыя
ПадтыпСсудзінныя
НададдзелНасенныя
АддзелКветкавыя
КлясаДвухдольныя
СямействаРужавыя
РодСуніцы
Бінамінальная намэнклятура
Fragaria moschata Антуан Дзюшэн

Ёсьць шматгадовай травяністай расьлінай вышынёй 15—40 см з паземным карэнішчам. Мае апушчанае, буйное, трайчастае лісьце. У пазухах прыкаранёвага лісьця разьвіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца. Таксама мае аднаполыя, белыя кветкі. Кветаносы вышэйшыя за лісьце. Плады — дробныя, малінава-чырвоныя ягады з салодкім смакам, духмяным пахам і белай мякацьцю. Ёсьць лекавай і харчовай расьлінай[1].

Пашыраныя і вырошчваюцца ў Эўропе. У дзікім выглядзе трапляюцца ў цяністых лясах, хмызьняках і на ўзьлесках. Ягады спажываюць сьвежымі і перапрацаванымі. Іншыя назвы: трускалкі (трускаўкі) і мускатныя суніцы. Памылкова: садовыя суніцы[1].

Беларусь

рэдагаваць

На 1999 год Беларускі навукова-дасьледчы інстытут пладаводзтва (пасёлак Самахвалавічы, Менскі раён) распрацаваў сунічна-клубнічныя гібрыды Дыяна, Мускатная і Несьцерка[1]. У 2019 годзе Беларусь знаходзілася на 15-м месцы ў сьвеце паводле вытворчасьці клубніцаў[2].