Сударг — мужчынскае імя.

Sudergo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sudo + Argo
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Сударг»

Паходжаньне

рэдагаваць

Судэрга (Sudergo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова суд- (сут-) (імёны ліцьвінаў Судзіла, Судар, Сутарт; германскія імёны Sudila, Suderus, Sutardus) паходзіць ад гоцкага sauþa 'вобраз'[2], а аснова -арг- (імя ліцьвінаў Аргуль; германскае імя Argila) — ад гоцкага arhvus 'лучнік'[3].

Адпаведнасьць імя Сударг германскаму імю Sudergo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4][1].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: filium Sudargi… Sudargus et alii nobiles de Samethia… et potentis viri dicti Sudargi (Хроніка Прускай зямлі)[5].

Носьбіты

рэдагаваць

На памежжы гістарычных Жамойцкага староства і Прусіі на беразе Нёману існуе старажытная вёска Сударгі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б Schmittlein R. À propos de Sudargas // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1971. P. 235.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 7.
  4. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 104.
  5. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 167, 174, 177, 183.